Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeaux (Allegro)
Расклад Падкасты
Канфесіянал Канфесіянал 

У Рыме новы курс для святароў: як стаць добрым спаведнікам

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа ў Рыме распачынае спецыяльны курс для святароў, прысвечаны душпастырскай практыцы споведзі і прабачэння. Ён пройдзе з 18 лютага па 8 красавіка 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ініцыятыва Цэнтра святарскай фармацыі натхнёная словамі Папы з булы абвяшчэння Надзвычайнага юбілею Міласэрнасці аб тым, што спаведнікі павінны быць сапраўдным знакам міласэрнасці Айца; каб стаць спаведнікам, трэба спачатку самому адчуць сябе тым, хто шукае прабачэння.

Курс накіраваны на дапамогу святарам пераадолець страхі і ваганні ў справе спаведніцтва, як часта заахвочвае да гэтага Францішак. Паводле інфармацыі, атрыманай ад арганізатараў курса, праграма ахоплівае шырокі спектр тэм, уключаючы эмпатыю і ўменне слухаць, захаванне таямніцы споведзі і далікатнасць, суцяшэнне і надзею.

Асаблівая ўвага надаецца практычным аспектам служэння. Удзельнікі курса будуць вывучаць спецыфіку працы з рознымі катэгорыямі вернікаў: скрупулёзнымі асобамі, моладдзю, разведзенымі, святарамі і манаскімі асобамі, людзьмі з гомасексуальнымі схільнасцямі ці этычнымі цяжкасцямі на працы. Значная частка заняткаў будзе прысвечана разбору канкрэтных выпадкаў, з якімі святары сутыкаюцца ў сваім служэнні прабачэння.
 

05 лютага 2025, 10:08
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031