Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Катэдра Нотр-Дам у Парыжы Катэдра Нотр-Дам у Парыжы  (AFP or licensors)

У Парыжы адновіцца тур да вежаў катэдры Нотр-Дам

Ужо летам 2025 года для турыстаў будзе дасяжны тур да вежаў катэдральнага сабору Нотр-Дам у Парыжы, узбагачаны новымі елементамі, якіх не было да пажару святыні ў 2019 годзе.

Ян Глінскі

Як паведамілі ў Цэнтры нацыянальнай спадчыны, які кіруе наведваннем помнікаў дзяржаўнай уласнасці, вежы парыжскай катэдры зможа наведваць абмежаваная колькасць чалавек – штогод не больш за 400 тысяч асобаў. Аднак у самім саборы змогуць прымаць да 30 тысяч гасцей у дзень.

У Цэнтры нацыянальнай спадчыны, між іншым, указалі на змену маршрута наведвання вежаў: цяпер яно будзе пачынацца з паўднёвай вежы, а не як было да гэтага – з паўночнай.

У першай зале на першым паверсе турысты ўбачаць макеты, якія прадстаўляюць асноўныя этапы будаўніцтва катэдры і гістарычныя падзеі, што тут адбываліся. Другая зала вышынёй у 40 метраў стане агляднай пляцоўкай на драўляную канструкцыю званіцы са званамі Марыя і Эмануэль. Да тэрасы, змешчанай на вышыні 69 метраў, можна будзе падняцца па новай лесвіцы, адолеўшы ў суме 422 прыступкі. Там наведвальнікі змогуць зблізку ўбачыць славутыя гаргульі. Адсюль таксама адкрываецца від на шпіль, адноўлены пасля пажару, і шырокая панарама Парыжа, дэталі якой будуць апісаны на дошках, размешчаных на тэрасе.

Спуск будзе адбывацца па вінтавой лесвіцы паўночнай вежы. Увесь візіт будзе суправаджацца адмыслова замоўленым “лёгкім” саўндтрэкам.
 

14 лютага 2025, 08:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930