Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Імша на Плошчы Канстытуцыі ў Буэнас-Айрэсе за Папу Францішка Імша на Плошчы Канстытуцыі ў Буэнас-Айрэсе за Папу Францішка 

Яго слабасць – наша сіла: Буэнас-Айрэс моліцца за Францішка

У сэрцы Буэнас-Айрэса, на Плошчы Канстытуцыі, якая памятае крокі кардынала Берголіа, сабраліся сотні вернікаў, аб'яднаных агульным трывожным клопатам. Яны прыйшлі маліцца за свайго суайчынніка – Папу Францішка, які цяпер змагаецца з хваробай у рымскім шпіталі Джэмэлі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мітрапаліт аргенцінскай сталіцы, арцыбіскуп Хорхэ Гарсія Куэрва, узняў свой голас у малітоўным закліку, просячы нябёсы падарыць Пантыфіку новы глыток жыццядайнага паветра. У набажэнстве прынялі ўдзел шматлікія іерархі і святары.

"У гэты момант, калі фізічная нямогласць закранула нашага Святога Айца, мы збіраемся ў адзінай малітве за яго ацаленне," - прамовіў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, звяртаючыся да сабраных вернікаў з гаміліяй.

Аргенцінскія вернікі падчас Імшы за Папу Францішка
Аргенцінскія вернікі падчас Імшы за Папу Францішка   (ANSA)

 

"Парадаксальным чынам, менавіта ў гэтай слабасці ён дае нам магчымасць знайсці ўласную сілу. І сёння, узносячы нашы малітвы да нябёсаў, мы таксама схіляем галовы ў пакаянні за тыя выпадкі, калі мы дазвалялі сабе пагарджаць ім, кідаць абвінавачванні ў яго бок ці зневажаць яго годнасць. А ў адказ ён заўсёды працягваў нам руку, прасякнутую евангельскай міласэрнасцю, не ведаючы меж," - падкрэсліў іерарх, калі цэлебраваў Імшу, якая аб'яднала вернікаў у малітве за Пантыфіка.

На Плошчы Канстытуцыі 24 лютага 2025 года, акрамя шматлікіх прадстаўнікоў духавенства, сабраліся дзеячы палітычных колаў, лідары грамадскіх рухаў і арганізацый з народных кварталаў, а таксама сотні звычайных вернікаў, якія прыйшлі засведчыць сваю малітоўную падтрымку Папу Францішку.
 

25 лютага 2025, 12:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930