Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Касцёл у Іспаніі правёў Тыдзень сужэнства

Чацвёрты год запар Канферэнцыя Епіскапату Іспаніі адзначала “Тыдзень сужэнства”, які завяршыўся 21 лютага 2025 года. На працягу сямі дзён у дыяцэзіях Іспаніі праходзілі шматлікія тэматычныя мерапрыемствы.

Ян Глінскі

Як адзначаецца на сайце епіскапату, Падкамісія па справах сям’і і абароны жыцця ініцыявала гэты Тыдзень з мэтай указаць на “веліч і годнасць хрысціянскага сужэнства, падкрэсліваючы яго асноўныя каштоўнасці: любоў, адданасць, пастаянства і адкрытасць на жыццё”. У духу заахвочвання Папы Францішка, структура засяроджваецца на творчым падыходзе, а не на “пастырстве скаргаў”.

Іберыйскі епіскапат прапанаваў ініцыятывы для моладзі і сужэнстваў у крызісе, якія імкнуцца будаваць трывалыя адносіны. Акрамя гэтага, ініцыятыва паклікана дапамагчы знайсці адказы на хвалюючую рэчаіснасць змяншэння колькасці шлюбаў і павелічэння колькасці разводаў.

Тыдзень сужэнства арыентаваны ў першую чаргу на маладых людзей ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія жадаюць пабудаваць стабільныя адносіны, а таксама на людзей ва ўзросце ад 45 да 55 гадоў, якія, магчыма, перажываюць крызіс у сужэнстве і шукаюць інструменты для ўмацавання адносін.

У гэтым годзе епіскапат звяртае таксама ўвагу на запушчаны ў 2022 годзе дадатак для смартфонаў Couples, дзе можна знайсці дапаможнікі для хатніх рэкалекцый, рэкамендацыі фільмаў, малітвы, парады для ўмацавання адносін, а таксама насычаны каляндар дыяцэзіяльных падзей.
 

21 лютага 2025, 08:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930