Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Каталіцкі кляштар у Сірыі, знішчаны падчас вайны Каталіцкі кляштар у Сірыі, знішчаны падчас вайны  (AFP or licensors)

Біскупы ЕС: неабходна захаваць прысутнасць хрысціян у Сірыі

Старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), біскуп Марыяна Крачата, 19 лютага 2025 года заклікаў структуры ЕС садзейнічаць захаванню прысутнасці хрысціянскай меншасці ў Сірыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Хрысціянскія супольнасці з’яўляюцца неад’емнай і важнай часткай гісторыі і культуры рэгіёна на працягу стагоддзяў”, - адзначыў іерарх, выказаўшы глыбокую занепакоенасць гуманітарным крызісам у Сірыі, які працягваецца ўжо больш за дзесяць гадоў.

Біскуп Крачата нагадаў, што хрысціянскія супольнасці Сірыі з усіх сіл змагаюцца за захаванне сваёй гістарычнай прысутнасці на радзіме. Паводле яго, іх канчатковы зыход стаў бы трагічнай стратай не толькі для самой Сірыі, але і для ўсяго рэгіёна і свету.

Старшыня COMECE заклікаў структуры ЕС і міжнародную супольнасць прыняць канкрэтныя меры для абароны сірыйскіх хрысціян. Ён падкрэсліў, што доўгатэрміновая стратэгія павінна ўключаць чатыры асноўныя пункты: гуманітарную падтрымку – гэта значыць забеспячэнне насельніцтва доступам да харчавання, жылля, медыцынскай дапамогі і адукацыі; аднаўленне эканомікі – паступовае змякчэнне санкцый і падтрымка развіцця прыватнага сектара; будаванне роўнага грамадства – уключэнне меншасцяў у канстытуцыйны працэс і аднаўленне краіны; садзейнічанне дыялогу і прымірэнню –прадухіленне помсты, распрацоўка прававых рамак для правасуддзя пераходнага перыяду і спрыянне грамадскаму дыялогу.

Старшыня COMECE пацвердзіў прыхільнасць Касцёла падтрымцы бежанцаў і перамешчаных асоб, а таксама заклікаў структуры Еўрапейскага Саюза і яго дзяржавы-члены “працаваць над стварэннем умоў, якія дазволяць бяспечнае і добраахвотнае вяртанне бежанцаў і іх сем’яў у свае дамы”.
 

20 лютага 2025, 11:53
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930