Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Valse des fleurs. Tempo di Valse
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Манака Дамінік-Мары Давід Арцыбіскуп Манака Дамінік-Мары Давід 

Касцёл у Манака выступае супраць легалізацыі абортаў

Арцыбіскуп Манака Дамінік-Мары Давід выступіў супраць спроб легалізаваць аборты ў княстве, падкрэсліваючы, што гэта можа дэстабілізаваць краіну.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх выказаў сваю пазіцыю ў інтэрв'ю газеце Nice-Matin, падкрэсліваючы, што Касцёл не можа заставацца ў баку ад дыскусіі пра легалізацыю абортаў у княстве. Ён нагадаў, што ў 2019 годзе, калі былі адмененыя крымінальныя санкцыі ў дачыненні да жанчын, якія вырашылі перапыніць цяжарнасць, дзяржава абяцала павялічыць дапамогу будучым маці.

"Калі б гэтыя абяцанні былі выкананыя, праблема абортаў не павінна была б зноў з'явіцца на парадку дня", - адзначыў арцыбіскуп Давід. Іерарх падкрэсліў, што аборт ніколі не з'яўляецца нейтральным актам: "Аборт заўсёды звязаны з адзінотай, пакутамі і сумненнямі".

Арцыбіскуп таксама нагадаў, што пераважная большасць жыхароў Манака не жадае змяняць адмысловы статус княства, афіцыйнай рэлігіяй якога з'яўляецца каталіцызм. Ён папярэдзіў, што легалізацыя абортаў можа прывесці да дэстабілізацыі краіны і паставіць у вельмі складанае становішча князя Альбера II, які з'яўляецца адначасова манархам і хрысціянінам. "Пазіцыя Касцёла ў пытанні абортаў нязменная", - падкрэсліў іерарх, дадаючы, што такая пазіцыя не з'яўляецца вынікам дагматызму, а вынікае з павагі да годнасці чалавека і таго, што навука кажа пра чалавечае жыццё.

Варта адзначыць, што ў 2009 годзе Княства Манака дэкрыміналізавала аборты ў выпадках згвалтавання, уроджаных дэфектаў плода і пагрозы здароўю маці. У 2019 годзе былі адмененыя крымінальныя санкцыі для жанчын. На пачатку гэтага года ў парламенце было абвешчана пра дыскусію і галасаванне па пытанні легалізацыі абортаў.

07 лютага 2025, 11:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930