Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Qu'es mi vida, preguntays
Расклад Падкасты
Біскуп Францішак Ксаверый Віра Арпондратана падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Юбілейнага года ў Чыянг Маі, Тайланд Біскуп Францішак Ксаверый Віра Арпондратана падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Юбілейнага года ў Чыянг Маі, Тайланд  (Diocese of Chiang Mai)

Францішак зрабіў шэраг значных прызначэнняў у Касцёле

11 студзеня 2025 года Папа зрабіў шэраг значных прызначэнняў у Касцёле: новыя біскупы ў Тайландзе і Камеруне, а таксама змены ў кіраўніцтве сіра-малабарскага Касцёла ў Індыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскупам-мітрапалітам Бангкока быў прызначаны Францішак Ксаверый Віра Арпондратана, які да гэтага часу кіраваў дыяцэзіяй Чыянг Маі і выконваў абавязкі апостальскага адміністратара Бангкокскай архідыяцэзіі.

У Камеруне новым біскупам дыяцэзіі Ёкадума стаў ксёндз Джасцін Жорж Эбенге, рэктар міждыяцэзіяльнай вышэйшай семінарыі Нотр-Дам дэ л'Эсперанс у Бертуа. Новы біскуп мае багаты досвед душпастырскай працы і адміністрацыйнай дзейнасці, у тым ліку як генеральны вікарый дыяцэзіі Батуры.

Важныя змены адбыліся ў Сіра-Малабарскай Царкве ў Індыі. Папа прыняў адстаўку епіскапа Боска Путура з пасады апостальскага адміністратара архіепархіі Эрнакулам-Ангамалі. У сваю чаргу, Сінод Вярхоўнай Архіепархіі Сіра-Малабарскай Царквы абраў архіепіскапа Джозэфа Памплані, мітрапаліта Телічэры, вікарыем Вярхоўнага Архіепіскапа для архіепархіі Эрнакулам-Ангамалі. Пры гэтым ён захаваў пастырскае кіраўніцтва сваёй цяперашняй архіепархіяй.
 

11 студзеня 2025, 12:19
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031