Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Падчас ватыканскай прэзентацыі Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Сеуле ў 2027 годзе Падчас ватыканскай прэзентацыі Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Сеуле ў 2027 годзе 

Абвешчаны конкурс на гімн СДМ-2027

Арганізатары Сусветных дзён моладзі 2027 года ў Сеуле абвясцілі міжнародны конкурс на стварэнне гімна, які павінен адлюстраваць дух падзеі пад дэвізам "Адвагі! Я перамог свет".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арганізацыйны камітэт СДМ-2027 у Сеуле падкрэслівае асаблівую ролю гімна ў фарміраванні духоўнай еднасці маладых удзельнікаў сусветнага форуму. Музычны твор павінен не проста стаць фонам падзеі, але дапамагчы маладым людзям адчуць сапраўдную еднасць і прыналежнасць да сусветнай супольнасці.

Гімн – гэта не проста музыка, гэта сродак перадачы сапраўднага духу падзеі

"Нават пасля заканчэння СДМ гімн дазваляе на працягу многіх гадоў захоўваць гэтыя выключныя перажыванні", - адзначаюць арганізатары, падкрэсліваючы важнасць стварэння музычнага твора, які стане сімвалам сусветнай сустрэчы моладзі.

Конкурсныя працы павінны быць цалкам арыгінальнымі і натхнёнымі тэмай сустрэчы, узятай з Евангелля паводле Яна: Адвагі! Я перамог свет (Ян 16, 33). Канчатковае зацвярджэнне пераможнага твора будзе ажыццяўляць ватыканская Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям'і і жыцця.

Музычны твор, які аб'яднае сэрцы маладых людзей ва ўсім свеце

"Наша мэта – знайсці музычны твор, які не толькі адлюструе тэму сустрэчы, але і дапаможа глыбей зразумець яе сэнс", - тлумачаць арганізатары конкурсу, запрашаючы музыкантаў і кампазітараў з усяго свету да ўдзелу ў творчым спаборніцтве.

Прыём конкурсных прац, якія павінны ўключаць як арыгінальны тэкст, так і музыку, будзе адкрыты з 1 ліпеня па 31 жніўня 2025 года. Кожны ўдзельнік мае права прадставіць да трох розных кампазіцый. Падрабязныя правілы конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце СДМ-2027: wydseoul.org.

09 студзеня 2025, 11:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930