Рым: вязні і турэмныя працаўнікі – героі юбілейнай выставы
Ян Глінскі
Натхненнем для праекта стала кніга з аднайменнай назвай, уступ да якой напісаў кардынал Матэа Дзупі, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Кніга стала вынікам працы, якая працягвалася цэлы год: збіраўся фотаматэрыял, запісваліся інтэрв’ю. Сабраныя матэрыялы – гэта не толькі абліччы вязняў і турэмных працаўнікоў, якія апавялі свае гісторыі, але таксама аповед пра надзею, якую можна мець нават за турэмнымі кратамі.
Праект уключае цыкл мерапрыемстваў, запланаваных у межах Юбілейнага года. Ад 27 лютага 2025 года ў дзесяці італьянскіх турмах будуць адбывацца сустрэчы, падчас якіх асуджаныя змогуць прачытаць са згаданай кнігі тыя гісторыі ці іх фрагменты, якія найбольш адпавядаюць іх досведу, альбо падзяліцца ўласным сведчаннем.
Найбліжэйшым мерапрыемствам у межах праекта стане фотавыстава Абліччы ўбоства ў зняволенні. Экспазіцыя будзе адкрыта 5 лютага ў рымскай галерэі La Pigna, куды можна будзе наведацца да 13 лютага. Для наведвальнікаў дзверы выставы будуць адчынены штодзённа ад 15.00 да 19.00.