Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Чалавек на інфалідным вазку ў Базіліцы Святога Пятра Чалавек на інфалідным вазку ў Базіліцы Святога Пятра 

Юбілей-2025: новая зона для пілігрымаў з інваліднасцю ў Рыме

У Рыме адкрылі спецыяльную зону для людзей з інваліднасцю, якія прыедуць на юбілейныя мерапрыемствы 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

22 студзеня 2025 года генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Бальдасарэ Рэйна ўзначаліў інаўгурацыю новай прасторы гасціннасці для людзей з інваліднасцю. Ініцыятыва рэалізавана таварыствам Кола Святога Пятра (Circolo San Pietro), якое займаецца дапамогай патрабуючым.

Новая прастора размешчана ў араторыі святога Філіпа Нэры пры базіліцы святога Яна Хрысціцеля Фларэнтыйцаў, непадалёк ад моста Віктара Эмануіла II, які вядзе з цэнтра Рыма ў Ватыкан. Дзякуючы намаганням 70 валанцёраў, цэнтр будзе працаваць па серадах (у дні агульных аўдыенцый Папы), а таксама па суботах і нядзелях падчас юбілейных падзей з 12.00 да 17.00.

Памяшканні цалкам адаптаваныя для людзей з інваліднасцю: усталяваны ліфт і крэсла-пад'ёмнік, інфармацыйныя таблічкі са шрыфтам Брайля, гукавыя дапаможнікі і іншыя прылады для невідушчых і людзей з праблемамі слыху.

У цэнтры ёсць месца захоўвання багажу, пазычальня гульняў, зона адпачынку з асобнымі крэсламі, куток з магчымасцю падагрэць напоі і ежу, памяшканне для прыёму ежы і прагляду тэлебачання, а таксама санітарныя вузлы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце spazioaccoglienzacsp.it або па тэлефоне +39 342 677 9660.
 

24 студзеня 2025, 10:53
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930