Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale. Andante vivace
Расклад Падкасты
Кардынал Курт Кох падчас экуменічнага набажэнства. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Курт Кох падчас экуменічнага набажэнства. Ілюстрацыйнае фота 

Экуменічны дыялог у Празе: важная сустрэча з кардыналам Кохам

У Празе кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, падкрэсліў значэнне веры як фундамента экуменічнага дыялогу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Экуменічнае набажэнства адбылося 8 студзеня 2025 года ў касцёле святой Уршулі ў Празе пад старшынствам арцыбіскупа Яна Граўбнера, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Чэхіі, і біскупа Томаша Тырліка, старшыні Чэшскай Экуменічнай Рады. На набажэнстве прысутнічалі біскупы Чэхіі і Маравіі, прадстаўнікі Экуменічнай Рады Цэркваў і іншыя госці.

Адзінства паміж хрысціянамі можна знайсці толькі ў супольнай веры

"Адзінства паміж хрысціянамі можна знайсці толькі ў супольнай веры. Адзінства абапіраецца на апостальскую веру, якая перадаецца кожнаму новаму члену цела Хрыстовага ў сакраманце хросту", - падкрэсліў кардынал Кох у сваім казанні, адзначыўшы значэнне Нікейскага Сабора, 1700-годдзе якога адзначаецца ў 2025 годзе.

Экуменізм – гэта ўдзел у архісвятарскай малітве Хрыста

Ватыканскі іерарх асабліва падкрэсліў ролю малітвы ў экуменічных намаганнях: "Малітва аб адзінстве хрысціян выяўляе перакананне, што мы, людзі, не можам самі стварыць адзінства. Мы можам толькі дазволіць Духу Святому адарыць нас адзінствам. Экуменізм не з'яўляецца выключна чалавечай справай, але ўдзелам у архісвятарскай малітве Хрыста".

Пасля набажэнства адбылася нефармальная сустрэча кардынала Коха з біскупамі Чэхіі, Маравіі і Сілезіі, а таксама прадстаўнікамі Экуменічнай Рады Цэркваў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні экуменізму, адзінства хрысціян, евангелізацыі і спосабаў перадачы веры наступным пакаленням.
 

09 студзеня 2025, 10:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031