Пошук

Папа з хворымі Папа з хворымі  (ANSA)

Папа перанёс урачыстасці Сусветнага дня хворых на 2026 год

У сувязі з Юбілейным 2025 годам Папа Францішак вырашыў перанесці ўрачыстае святкаванне Сусветнага дня хворых на 11 лютага 2026 года ў Перу, у санктуарый Багародзіцы з Чапі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пра рашэнне паведамляецца ў сумесным прэс-рэлізе Дыкастэрый па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і па евангелізацыі, апублікаваным 27 студзеня 2025 года.

Арцыбіскуп Арэкіпы Хаўер Дэль Рыё Альба “з вялікім энтузіязмам прыняў рашэнне Святога Айца”, - гаворыцца ў тэксце.

Традыцыйна Сусветны дзень хворых адзначаецца штогод 11 лютага, у літургічны ўспамін Маці Божай Лурдскай. Кожныя тры гады, у адным з марыйных санктуарыяў свету, праводзіцца ўрачыстае святкаванне.

Падчас Юбілейнага года Касцёл адзначыць Сусветны дзень хворых 11 лютага ў звычайнай форме на дыяцэзіяльным узроўні. Акрамя гэтага, як паведамляецца ў заяве, запланаваны Юбілей хворых і работнікаў сферы аховы здароўя 5-6 красавіка, а таксама Юбілей людзей з абмежаванымі магчымасцямі 28-29 красавіка 2025 года.
 

Grazie per aver letto questo articolo. Se vuoi restare aggiornato ti invitiamo a iscriverti alla newsletter Clicca Qui

27 студзеня 2025, 13:06