Кардынал Паралін асвеціць новы касцёл на беразе Ярдану
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Урачыстая цырымонія, якую ўзначаліць бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца, адбудзецца 10 снежня 2025 года. Яна пройдзе напярэдадні ўрачыстасці Хросту Пана, якая сёлета адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 12 снежня.
Месца, дзе быў пабудаваны новы касцёл, называецца “Бэтанія за Ярданам”, а на арабскай мове – Эль-Махтас, што літаральна азначае “пагружэнне”. Яно знаходзіцца на ўсходнім беразе Ярдану, у дзевяці кіламетрах на поўнач ад Мёртвага мора.
У гэтым рэгіёне месцяцца два вялікія археалагічныя комплексы: Тэль-Аль-Харар, вядомы таксама як Джабаль Мар-Эліяс, адкуль, згодна з паданнем, узышоў на неба прарок Ілля, а таксама тэрыторыя храмаў святога Яна Хрысціцеля каля ракі Ярдан. Лічыцца, што прыкладна ў гэтым месцы быў ахрышчаны Езус.