Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Кардынал Ладзіслаў Нэмет Кардынал Ладзіслаў Нэмет  

Белградскі кардынал заклікае да еўрапейскага касцельнага форуму

Кардынал Ладзіслаў Нэмет лічыць, што пасля апошняга Сінода Каталіцкі Касцёл рухаецца ў бок дэцэнтралізацыі, захоўваючы пры гэтым адзінства веры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Белградскі арцыбіскуп падзяліўся сваім бачаннем будучыні Касцёла ў інтэрв'ю нямецкаму KNA. Па яго словах, мясцовыя асаблівасці будуць усё больш уплываць на жыццё мясцовых Касцёлаў.

"Адзінства веры павінна захоўвацца, як і роля Папы ў якасці прынцыпу адзінства. Аднак гэта не азначае, што каталіцкае жыццё павінна мець аднолькавую форму паўсюль", - падкрэсліў кардынал Нэмет.

Іерарх станоўча ацаніў рэформы, ініцыяваныя Сінодам па сінадальнасці, адзначыўшы, што яны надалі Касцёлу "новы імпульс" на працягу апошніх месяцаў. Ён таксама падкрэсліў унікальнасць бягучага сінадальнага працэсу.

"Упершыню мы назіраем працяг Сінода пасля яго завяршэння. Гэта звязана з тым, што размова ідзе пра сам спосаб быцця Касцёлам", - патлумачыў белградскі арцыбіскуп.

Кардынал Нэмет заклікаў да больш цеснага супрацоўніцтва паміж каталіцкімі Касцёламі ў Еўропе. Ён прапанаваў разгледзець магчымасць склікання еўрапейскага касцельнага сходу і адзначыў, што Сінод ужо дапамог разбурыць культурныя бар'еры паміж Касцёлам на Усходзе і Захадзе.
 

27 студзеня 2025, 09:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930