Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto non troppo - Allegro molto vivace
Расклад Падкасты
Кардынал Курт Кох Кардынал Курт Кох  (ANSA)

Кардынал Кох: важна высветліць дакладныя мэты экуменізму

Кардынал Курт Кох падкрэслівае неабходнасць дакладнага вызначэння мэт экуменічнага руху паміж хрысціянскімі канфесіямі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв'ю венскай касцельнай газеце Der Sonntag шматгадовы старшыня Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў істотную розніцу ў разуменні экуменічнага дыялогу паміж Усходнімі Цэрквамі і пратэстанцкімі супольнасцямі. Паводле яго слоў, у рыма-католікаў існуе агульнае з праваслаўнымі разуменне сутнасці імкнення да адзінства.

"З Усходнімі Цэрквамі мы падзяляем асноўныя перакананні пра тое, чым з'яўляецца Касцёл, і маем агульную мэту: аднавіць адзінства ў агульнай веры, сакрамэнтах і касцельных служэннях", - падкрэсліў кардынал Кох у інтэрв'ю ад 23 студзеня 2025 года.

Больш складаная сітуацыя назіраецца ў дыялогу з супольнасцямі, якія паўсталі ў выніку Рэфармацыі. "Шмат якія з іх лічаць, што адзінства азначае прызнанне ўсіх розных касцельных рэальнасцяў у якасці Касцёлаў, і што сума ўсіх існуючых Касцёлаў і ёсць адзіны Касцёл Хрыста", - патлумачыў іерарх.

"Такое ўяўленне не адпавядае нашаму разуменню, таму вельмі важна нанова абдумаць, якая ж насамрэч мэта экуменічнага руху", - падкрэсліў старшыня Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству.

"Самае важнае, што мы можам зрабіць – гэта маліцца за адзінства. Калі мы молімся за адзінства, мы прызнаем, што людзі самі па сабе не могуць яго дасягнуць. Адзінства заўсёды з'яўляецца дарам Духа Святога ", - адзначыў іерарх.

На мінулым тыдні кардынал Кох прыняў удзел у экуменічным сімпозіуме ў Вене, прысвечаным падзеям 1054 года, якія доўгі час лічыліся афіцыйнай датай падзелу паміж хрысціянствам Усходу і Захаду. Падчас форуму было падкрэслена, што такое разуменне гістарычных падзей больш не з'яўляецца абгрунтаваным.

24 студзеня 2025, 10:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930