Тры іерархі ў старажытнай частцы Дамаска: кардыналы Клаўдзіа Гуджэроці і Марыа Дзэнары і арцыбіскуп Мішэль Джалах Тры іерархі ў старажытнай частцы Дамаска: кардыналы Клаўдзіа Гуджэроці і Марыа Дзэнары і арцыбіскуп Мішэль Джалах 

Пасланец Папы наведвае хрысціян у Сірыі

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, наведвае Сірыю з афіцыйным візітам, несучы падтрымку і благаслаўленне Папы Францішка мясцовым хрысціянам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У суботу, 25 студзеня 2025 года, іерарх ўзначаліў урачыстае набажэнства ў Дамаску з нагоды свята навяртання святога Паўла. Звяртаючыся да вернікаў, ён падкрэсліў важнасць веры ў магчымасць пазітыўных змен нават у самых складаных сітуацыях.

"Нам трэба верыць, што ў гэтым свеце нават той, хто супраць нас, навернецца, знойдзе шлях, зразумее, куды вядзе дарога да неба", - адзначыў кардынал Гугероці падчас набажэнства.

Візіт ватыканскага прадстаўніка мае асаблівае значэнне для мясцовай хрысціянскай супольнасці. Біскуп Ханна Джалуф, лацінскі апостальскі вікарый Алепа, падкрэслівае сімвалічнасць таго, што візіт супадае з заканчэннем Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

Кардынал Гуджэроці ў Сірыі падчас сустрэчы з іерархамі хрысціянскіх Цэркваў
Кардынал Гуджэроці ў Сірыі падчас сустрэчы з іерархамі хрысціянскіх Цэркваў

Важнай часткай візіту сталі сустрэчы з прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій. Архіепіскап армяна-праваслаўнай царквы Дамаска Армаш Налбандзян падчас сустрэчы з кардыналам падкрэсліў, што хрысціяне Сірыі не хочуць, каб іх лічылі меншасцю, якая патрабуе абароны. Яны імкнуцца да роўных правоў і абавязкаў у межах адзінай канстытуцыі.

Праграма візіту кардынала Гуджэроці ўключае наведванне Дамаска, Алепа і Хомса, дзе ён сустрэнецца з мясцовымі вернікамі і перадасць ім благаслаўленне Папы Францішка. Паводле слоў арцыбіскупа Мішэля Джалаха, сакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сірыйскі народ мае патрэбу ў тым, каб свет пачуў яго гісторыю і падтрымаў у цяжкія часы.
 

26 студзеня 2025, 10:35