Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Арцыбіскуп Кавалі: Меджугор’е – месца ласкі, дзе Бог шукае сустрэчы

Апостальскі візітатар Альда Кавалі запрашае вернікаў у Меджугор'е – “месца ласкі, абранае Панам для сустрэчы з людзьмі”. Мільёны пілігрымаў знаходзяць тут ўнутраны супакой і надзею.

Марыя Валодзіна - Vatican News

За апошнія сорак гадоў невялікі пасёлак у Босніі і Герцагавіне стаў адным з найбольш значных цэнтраў марыйнага культу, прыцягваючы мільёны пілігрымаў з усяго свету. У інтэрв’ю галоўнаму рэдактару ватыканскіх СМІ Андрэа Тарніелі арцыбіскуп Кавалі дзеліцца сваімі назіраннямі і досведам трохгадовай працы ў парафіі, дзе, паводле сведчанняў, з 1981 года адбываюцца аб’яўленні Маці Божай.

Звычайнае месца, якое стала духоўным цэнтрам

Меджугор’е – звычайнае, нічым не адметнае, месца, якое па ласцы Божай стала духоўным цэнтрам. Людзі прыязджаюць сюды з усяго свету, каб маліцца, наблізіцца да Езуса, і Панна Марыя суправаджае іх. “Гэта простая малітва: яны хочуць змяніць сваё жыццё, жыць лепш, чым раней, вырашыць праблемы, якія ў іх ёсць”. Ключавым момантам унутранага навяртання для многіх пілігрымаў становіцца пакаянне, - распавёў арцыбіскуп Кавалі.

Духоўныя плёны і пасланні

Іерарх адзначыў, што плёны, якія прыносіць Меджугор’е, з’яўляюцца істотным доказам яго духоўнай каштоўнасці. Вялікая колькасць людзей штогод наведвае гэта месца, моліцца, перажывае духоўны пераварот і атрымлівае важныя духоўныя плёны. Толькі за апошні год тут пабывалі два мільёны пілігрымаў, у тым ліку амаль 50 тысяч святароў. Арцыбіскуп Кавалі таксама падкрэсліў велізарную колькасць новых пакліканняў, якія адбываюцца ў гэтым месцы.

Важным напрамкам дзейнасці апостальскага візітатара ў Меджугор'і з'яўляецца публікацыя "меркаваных пасланняў”, якія дапамагаюць узбагаціць духоўнае жыццё, хоць і не дадаюць нічога новага да Аб'яўлення. Яны выдаюцца адзін раз у месяц пасля перакладу з харвацкай мовы на італьянскую і праверкі на адпаведнасць каталіцкаму веравучэнню.

Тэма міру

Арцыбіскуп Кавалі нагадаў, што ў Меджугор'і Марыя назвалася Каралевай міру, што вельмі актуальна для сучаснага свету. Адно з першых пасланняў у 1981 годзе кажа: “Мір, мір, мір, хай пануе мір”. Іерарх падкрэсліў, што мір павінен існаваць найперш паміж Богам і чалавекам, а затым і паміж людзьмі. Божыя запаведзі і ёсць правілы захавання свабоды і міру. Яны ўключаюць павагу да жыцця (не забі), каштоўнасць сям'і і ўзаемную павагу. Калі людзі прытрымліваюцца гэтых прынцыпаў, яны жывуць у міры, калі ігнаруюць іх, узнікаюць войны.

Месца дыялогу і прымірэння

Дыпламат нагадаў, што Меджугор’е размешчана ў рэгіёне, дзе суіснуюць розныя рэлігіі і культуры. Гэта дае магчымасць розным народамі весці дыялог, захоўваючы ўласную ідэнтычнасць, светапогляд, веру і спосаб жыцця. Захаванне ідэнтычнасці важнае для сапраўднага дыялогу. Калі ідэнтычнасць губляецца, сапраўдны дыялог становіцца немагчымым, што можа прывесці да трагедыі. Там, дзе існуюць розныя рэлігіі і лады жыцця, дыялог неабходны. “У Меджугор'і мы маем ясную ідэнтычнасць: веру ў Хрыста як адзінага Пана”, - сказаў арцыбіскуп Кавалі.

Прыязджайце ў Меджугор’е, бо гэта месца ласкі

Новыя нормы, апублікаваныя ў маі 2024 года Дыкастэрыяй веравучэння, дазволілі санктуарыю ў Меджугор’і развіваць культ марыйнай пабожнасці без абавязковага прызнання звышнатуральнасці аб’яўленняў. Апостальскі візітатар заклікаў вернікаў здзейсніць пілігрымку: “Прыязджайце ў Меджугор’е, бо гэта месца ласкі, дзе Бог жадае сустрэцца з чалавекам”.

Меджугор’е – месца, дзе народная вера ўзбагачаецца, маючы ў якасці арыенціру Божую Маці і ў якасці абсалютнага арыенціру – Хрыста. Людзі з праблемамі знаходзяць падтрымку ў Маці Божай, якая таксама пакутавала, як і яны. Яна суправаджае іх да Пана, які дае сілу жыць добра. Сапраўдная змена жыцця не азначае адмову ад сям’і або працы, яна адбываецца ўнутры. Вера дае ўпэўненасць, што з Панам можна пераадолець цяжкасці. “Вось вера простых людзей. Ружанец, Эўхарыстыя і Эўхарыстычная адарацыя”,- сказаў арцыбіскуп Кавалі.

15 студзеня 2025, 14:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930