Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Allegro con spirito
Расклад Падкасты
Статуя Чорнага Назарэя падчас штогадовай працэсіі ў Маніле Статуя Чорнага Назарэя падчас штогадовай працэсіі ў Маніле  (AFP or licensors)

Філіпінскі кардынал прыбраў слова “чорны” з назвы фігуры Хрыста

У імкненні да большай інклюзіўнасці кардынал Хасэ Адвінкула вырашыў прыбраць слова "чорны" з афіцыйнай назвы шматвяковай фігуры Хрыста-Назарэя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Фігура, якая традыцыйна вядома як Чорны Назарэй, застаецца адным з галоўных сімвалаў каталіцкай веры на Філіпінах, дзе штогадовыя працэсіі з ёй збіраюць да трох мільёнаў вернікаў, якія праходзяць пяць кіламетраў, часта басанож, у знак глыбокай пашаны і веры.

"Мы павінны звярнуць увагу людзей больш на святое імя нашага Пана, чым на колер ці атрыбут", - адзначыў арцыбіскуп Манілы. Новая назва храма ў раёне Кіапа, дзе выстаўлена скульптура, цяпер гучыць як Базіліка меншая і нацыянальны санктуарый Езуса Назарэя – парафія Яна Хрысціцеля.

Працэсія з шанаванай фігурай Хрыста ў Маніле
Працэсія з шанаванай фігурай Хрыста ў Маніле   (ANSA)

Традыцыя кажа, што фігура Збаўцы ў натуральную велічыню, выразаная мастаком-ацтэкам у Мексіцы з цёмнага пустыннага мескітавага дрэва, была прывезена на Філіпіны іспанскімі місіянерамі ў 1606 годзе і змешчана ў касцёле ў раёне Кіапа ў Маніле. Вернікі прыпісваюць Чорнаму Назарэю цудадзейную аздараўляючую моц.

Традыцыйная працэсія 9 студзеня з'яўляецца адной з найбуйнейшых рэлігійных падзей у краіне. У 2020 годзе ў ёй удзельнічала 3,3 мільёна чалавек, якія прайшлі шэсць кіламетраў за 16 гадзін і 26 хвілін. Нават падчас пандэміі ў 2021 годзе, нягледзячы на абмежаванні, святыню наведала больш за 400 тысяч вернікаў.
 

03 снежня 2024, 10:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930