Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Санктуарый у Лурдзе Санктуарый у Лурдзе 

Санктуарый у Лурдзе: афіцыйна прызнаны 71-ы цуд

8 снежня 2024 года, у дзень Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, быў афіцыйна прызнаны 71-ы цуд, які адбыўся ў Лурдзе ў мінулым стагоддзі. У 1923 годзе падчас пілігрымкі ў санктуарый англійскі вайсковец Джон Трэйнар цалкам вылечыўся ад эпілепсіі і паралічу.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Дакументы, якія пацвярджаюць цудоўнае аздараўленне Трэйнара, былі выяўлены праз стагоддзе.

Гісторыя Джона Трэйнара

Падчас Першай сусветнай вайны Джон Трэйнар, які служыў у англійскім флоце, атрымаў сур’ёзныя раненні, у выніку якіх яму часткова паралізавала ногі, а правая рука страціла адчувальнасць. Да таго ж ён пакутаваў ад пастаянных прыступаў эпілепсіі. У 1923 годзе, нягледзячы на скептычныя меркаванні сяброў, 40-гадовы Трэйнар вырашыў прыняць удзел у пілігрымцы ў Лурд, арганізаванай Ліверпульскай дыяцэзіяй. Вера ў цудадзейную дапамогу Панны Марыі была прывіта яму маці, ірландскай каталічкай, якая заўчасна памерла, калі ён быў дзіцем.

Цуд у Лурдзе

Увечары 25 ліпеня 1923 года падчас Эўхарыстычнай працэсіі Трэйнар адчуў нечаканую моц ва ўсім целе. Яго ногі пачалі рухацца, а рука паднялася, каб перажагнуцца. На наступны дзень ён самастойна адправіўся да грота Маці Божай, дзе цалкам пераканаўся ў сваім вылячэнні: яго раны зажылі, а прыступы эпілепсіі зніклі. Цуд выклікаў здзіўленне трох урачоў, якія былі ў пілігрымцы з Трэйнарам і пацвердзілі яго аздараўленне.

Пацвярджэнне цуду

У 1926 годзе пасля трохгадовага расследавання медыцынская камісія санктуарыя падрыхтавала афіцыйны дакумент – калегіяльную заяву, якую падпісалі ў тым ліку і тры ўрачы-сведкі. Заяву апублікавалі ў мясцовым Journal de la Grotte, але яна не трапіла ў Ліверпульскую дыяцэзію. Толькі праз стагоддзе гісторыя была адноўлена.

Знаходка праз 100 гадоў

У 2023 годзе з нагоды юбілею лівэрпульскай пілігрымкі, англійскі медык Кіран Марыярці, член Міжнароднага медыцынскага камітэта Лурда, заклікаў сваіх калег даследаваць гэту гісторыю. У выніку была знойдзена клінічная справаздача 1926 года, якая пацвердзіла сапраўднасць цуду. Усе матэрыялы былі перададзены арцыбіскупу Ліверпуля Малькальму Патрыку Макмэну, які 8 снежня 2023 года афіцыйна прызнаў цуд. Прызнанне адбылося напярэдадні Юбілею надзеі – той самай надзеі, з якой мільёны пілігрымаў штогод накіроўваюцца ў Лурд.

12 снежня 2024, 12:05
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031