Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Minstrels. Modéré
Расклад Падкасты
Біскуп Вінцэнт Чжань Сілу Біскуп Вінцэнт Чжань Сілу  

Сінод вачыма біскупа з Кітая: ад экскамунікі да еднасці з Папам

Біскуп Вінцэнт Чжань Сілу з Кітая падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў нядаўна завершаным Сінодзе Біскупаў распавёўшы пра важнасць захавання аўтэнтычнасці хрысціянскай веры ў кітайскай культуры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Два кітайскія біскупы – Вінцэнт Чжань Сілу з дыяцэзіі Фунін-Міндун і Джозэф Янг Юнцян з дыяцэзіі Ханчжоў – упершыню ўдзельнічалі ва ўсіх падзеях Сінода Біскупаў у Ватыкане. Іх прысутнасць стала магчымай дзякуючы пагадненню паміж Святым Пасадам і Кітаем, якое было падпісана ў 2018 годзе і нядаўна падоўжана на чатыры гады.

“Мы належым да той самай веры”

Біскуп Янг Юнцян у сваім выступе падкрэсліў, што Касцёл у Кітаі такі самы, як Каталіцкі Касцёл у іншых краінах свету. "Мы належым да той самай веры, падзяляем той самы хрост і з'яўляемся вернымі адзінаму, святому, каталіцкаму і апостальскаму Касцёлу".

У сваім выступе біскуп Чжань Сілу звярнуўся да гістарычнага досведу хрысціянства ў Кітаі, успомніўшы езуіцкага місіянера Матэа Рычы і яго намаганні па адаптацыі Евангелля да кітайскай культуры. Ён адзначыў, што менавіта ў яго дыяцэзіі Міндун адбылася вядомая Спрэчка пра абрады – гістарычны канфлікт паміж місіянерамі наконт таго, як суадносіць хрысціянскую веру з кітайскімі традыцыямі.

“Голас Духа Святога заўсёды мяккі”

Біскуп Чжань падкрэсліў, што сучасны Касцёл у Кітаі сутыкаецца з новымі выклікамі: як вырашаць пытанні змешаных шлюбаў у сямейным выхаванні, як адаптавацца да мясцовага заканадаўства, як дапамагчы свецкім вернікам разабрацца ў суадносінах паміж народнымі вераваннямі і традыцыйнай культурай.

Падчас Сінода іерархі мелі некалькі асабістых сустрэч з Папам Францішкам. На першай сустрэчы яны падарылі Святому Айцу фігуру Маці Божай з Шэшану і каліграфію са словамі: Заваёўваць давер даверам. Папа, праявіўшы свой характэрны гумар, пажартаваў наконт напісання аднаго са знакаў.

Біскуп Чжань меў таксама важныя сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам і іншымі высокімі прадстаўнікамі Рымскай Курыі. Кардынал Паралін выказаў асаблівую цікавасць да дыяцэзіі Міндун і падкрэсліў важнасць захавання еднасці.

Варта адзначыць, што біскуп Чжань Сілу быў сярод сямі біскупаў, з якіх была знятая экскамуніка пасля падпісання пагаднення паміж Святым Пасадам і Кітаем у 2018 годзе. Цяпер ён з'яўляецца афіцыйна прызначаным Папам Францішкам ардынарыем сваёй дыяцэзіі.
 

09 лістапада 2024, 09:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930