Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Andantino cantabile -Tempo primo (Cadenza: Hummel)
Расклад Падкасты
Акцыя фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе. Вэстмінстэрскі сабор у Лондане Акцыя фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе. Вэстмінстэрскі сабор у Лондане  (ANSA)

Папскі фонд: пераслед хрысціян перавысіў ранейшыя паказчыкі

Сведчанні хрысціян і гісторыі іх пераследу – пераважная частка зместу справаздачы Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе за 2022-2024 гады. Прэзентацыя апошняй рэдакцыі даклада адбылася 22 кастрычніка 2024 года ў брытанскім парламенце.

Ян Глінскі

Паводле вынікаў даследавання, якое праводзілася ў васемнаццаці “ключавых” краінах, пераслед хрысціян у свеце значна ўзрос і перавысіў усе ранейшыя паказчыкі. Пра гэта сведчаць таксама вынікі даследаванняў і іншых устаноў, як напрыклад, Pew Research Centre.

Як нагадала Рэгіна Лінч, дырэктар фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе, арганізацыя аказвае дапамогу пацярпелым ад пераследу ў трох фарматах: матэрыяльная падтрымка, малітва і распаўсюджванне інфармацыі на тэму сітуацыі хрысціян у свеце праз публікацыю дакладаў “Пераследаваныя і забытыя”, а таксама “Справаздачы аб рэлігійнай свабодзе”. Па словах Лінч, дапамога пераследаваным – гэта не проста абарона асноўных правоў і годнасці чалавека, але і салідарнасць з тымі, хто церпіць за веру ў Хрыста.

У справаздачы адлюстраваны маштаб і разнастайны характар дзеянняў, накіраваных супраць хрысціян: арышты і абвінавачванні ў блюзнерстве супраць іншых рэлігій, ілжывыя сведчанні супраць хрысціян, прымусовыя перасяленні і дэпартацыі, спусташэнне і канфіскацыі месцаў культу, прымусовыя навяртанні і сужэнствы, выкраданні і запалохванні, стаўленне да хрысціян як да ворагаў краіны, забарона пераходу ў хрысціянства, прымяненне падвойных прававых стандартаў з больш жорсткімі прадпісаннямі ў адносінах да вызнаўцаў Хрыста. Аўтарамі згаданых дзеянняў з’яўляюцца дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, прыватныя групы, рэлігійныя экстрэмісты, а таксама злачынныя групоўкі.

Са статыстычных даных вынікае, што найбольш інтэнсіўны пераслед хрысціян перамясціўся з Блізкага Усходу ў краіны Афрыкі. У Сірыі, дзе да 2011 года пражывала больш за 1,5 мільёна паслядоўнікаў Хрыста, цяпер налічваецца каля 250 тысяч. У Іраку на сёння колькасць ахрышчаных складае ўсяго 0,5% насельніцтва. У Буркіна-Фасо з-за рэлігійнага пераследу кожны дзясяты жыхар быў вымушаны перасяліцца.

У справаздачы адзначаецца, што міграцыя хрысціян і пазбаўленне іх грамадзянскіх правоў “ставіць пад пытанне доўгатэрміновае выжыванне Касцёла ў ключавых рэгіёнах”.

25 кастрычніка 2024, 10:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930