Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскуп Петар Паліч Біскуп Петар Паліч  (Foto: Biskupija Mostar)

Меджугор'е застанецца парафіяй без статусу санктуарыя

Біскуп Петар Паліч, пастыр дыяцэзіі Мостар-Дуўна паведаміў, што Меджугор'е захавае свой цяперашні статус парафіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Заява прагучала на прэс-канферэнцыі пасля абвяшчэння Дыкастэрыяй веравучэння Ноты аб духоўным досведзе, звязаным з Меджугор'ем. Іерарх падкрэсліў, што ў бліжэйшы час не плануецца стварэнне санктуарыя, бо для гэтага патрэбна выкананне пэўных умоў. Аднак ён адзначыў, што гэтае пытанне застаецца адкрытым.

Паліч выдаў дэкрэт, які дазваляе арганізацыю паломніцтваў у Меджугор'е. Ён адзначыў, што праз 43 гады надышоў час завяршыць доўгую і складаную гісторыю, звязаную з духоўнымі з'явамі ў гэтым месцы. Важна было прызнаць тое, што з'яўляецца добрым і карысным для вернікаў.

Біскуп падкрэсліў, што вернікі не абавязаны верыць у гэтыя з'явы, бо паўнатой Аб’яўлення з'яўляецца Езус Хрыстус. Ён таксама адзначыў, што пакуль варта разглядаць падзеі ў Меджугор'і як "меркаваныя пасланні" і "меркаваныя з'явы". Біскуп падзякаваў сваім папярэднікам за іх крытычныя меркаванні, якія дапамаглі захаваць здаровы дух і пабожнасць да Маці Божай.

На думку іерарха, веру трэба будаваць на моцным падмурку Святога Пісання, Традыцыі Касцёла і яго Настаўніцкага Інстытута. Усё астатняе, уключаючы звышнатуральныя з'явы, можа толькі падтрымліваць асабістую веру людзей.
 

21 верасня 2024, 09:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930