Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Demières angoisses et mort des deux amants
Расклад Падкасты
Цырымонія закрыцця 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса Цырымонія закрыцця 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса  (Congresso ecuaristico internazionale di Quito )

Абвешчана месца правядзення наступнага Эўхарыстычнага кангрэса

54-ы Міжнародны эўхарыстычны кангрэс адбудзецца ў 2028 годзе ў аўстралійскім Сіднеі, - абвясціў кардынал Балтазар Энрыке Порас Кардоса, арцыбіскуп-эмерыт Каракаса.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

15 верасня 2024 года венесуэльскі іерарх у якасці папскага легата ўзначаліў цырымонію закрыцця 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў з 8 верасня ў сталіцы Эквадора, горадзе Кіта, пад дэвізам Братэрства на карысць аздараўлення свету.

Форум адбыўся ў кантэксце 150-годдзя прысвячэння гэтай лацінаамерыканскай краіны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У заключным набажэнства, якое адбылося ў форме Statio Orbis, бралі ўдзел каля 25 тысяч вернікаў.

“Эўхарыстыя і вернасць набажэнству да Сэрца Езуса пашырае гарызонт нашага жыцця, каб маглі лепш служыць свету, які падзены, зранены, але адкуплены ў Хрысце, а таксама ператвараць яго”, - сцвердзіў кардынал Порас Кардоса ў сваёй гаміліі.

“Братэрства для хрысціян – гэта не опцыя, а евангельскі імператыў”, - падкрэсліў іерарх, нагадваючы, што “Эўхарыстыя пазбаўляе голаду па матэрыяльным рэчам і распальвае жаданне служыць”. Ён заклікаў вернікаў умацоўвацца эўхарыстычным хлебам і “клапаціцца пра тых, хто галадае ад адсутнасці ежы і годнасці”.

На заканчэнне цырымоніі арцыбіскуп Кіта Альфрэда Эспіноза Матэус абвясціў, што ў адпаведнасці з абавязацельствамі, узятымі на сябе кангрэсам, было прынята рашэнне аб стварэнні ў эквадорскай сталіцы каталіцкіх грамадскіх сталовак пад назвай Хлеб братэрства.
 

17 верасня 2024, 09:42
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930