Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Хрысціяне Каракоша святкуюць Божае Нараджэнне пасля паразы Ісламскай дзяржавы Хрысціяне Каракоша святкуюць Божае Нараджэнне пасля паразы Ісламскай дзяржавы   (AFP or licensors)

Кардынал Сако пра акупацыю Нінэвіі: калектыўная трагедыя

Дзесяць гадоў таму, у ноч з 6 на 7 жніўня 2014 года, каля 120 тысяч хрысціян былі вымушаныя бегчы з Нінэвійскай раўніны ў Іраку з-за наступу джыхадзістаў Ісламскай дзяржавы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кардынал Луіс Рафаэль Сако, патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, назваў падзею "калектыўнай трагедыяй", якая моцна ўдарыла па хрысціянскіх супольнасцях і іншых меншасцях Ірака. Нягледзячы на ваеннае паражэнне Ісламскай дзяржавы, “яе ідэалогія застаецца моцнай, і не толькі ў Іраку”, - падкрэсліў ён.

Іерарх паведаміў інфармацыйнаму агенцтву Fides, што толькі 60% хрысціянскіх бежанцаў вярнуліся дамоў. Многія з уцекачоў знайшлі прытулак у іракскім Курдыстане. Каля 1200 сем'яў прыбылі сюды ў чэрвені 2014 года з Масула – аднаго з першых іракскіх гарадоў, якія трапілі пад кантроль Ісламскай дзяржавы. Іх дамы былі пазначаны літарай N, што азначала Назаранін. Перад імі стаяў выбар: бегчы або памерці, калі не прымуць іслам. Большая частка з іх бегла ў іракскі Курдыстан. Сёння хрысціяне складаюць каля 7% з 600 тысяч бежанцаў на поўначы краіны, у асноўным у раёне Арбіла.

Кардынал Сако выказаў занепакоенасць міграцыяй хрысціян з Ірака. "Паводле ацэнак, штомесяц краіну пакідае каля 100 хрысціянскіх сем'яў", - сказаў ён. Асноўныя прычыны міграцыі – ваенныя траўмы, распаўсюджанне сектанцтва, нестабільная сітуацыя на Блізкім Усходзе і страх перад татальнай вайной.

Для таго каб забяспечыць мірнае суіснаванне, неабходна сучасная дэмакратычная дзяржава, заснаванай на грамадзянскіх правах, - лічыць патрыярх. Дзяржава, у якой гаворка ідзе “не пра большасць, меншасць, хрысціян, яўрэяў, шыітаў, сунітаў, езідаў і гэтак далей, а пра грамадзян. Усе мы грамадзяне з роўнымі правамі і абавязкамі", - падкрэсліў кардынал Сако.

08 жніўня 2024, 10:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930