Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Andante, ma non troppo
Расклад Падкасты
Кардынал Чарльз Бо Кардынал Чарльз Бо 

Кардынал Бо: візіт Папы дасць новы імпульс Касцёлу ў Азіі

Святы Айцец убачыць дынамічную разнастайнасць Касцёла ў Азіі і веру яе жыхараў, - перакананы бірманскі кардынал Чарльз Маўнг Бо, старшыня Федэрацыі канферэнцыі епіскапатаў Азіі (FABC).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Гаворачы пра рэлігійную сітуацыю на кантыненце, арцыбіскуп Янгона заўважыў, што ў нядзелю многія касцёлы там перапоўнены людзьмі, а, вернікі, якія эмігруюць у іншыя краіны, працягваюць захоўваць жывой сваю веру. “Яны з’яўляюцца нашымі місіянерамі”, - падкрэсліў кардынал Бо ў інтэрв’ю Vatican News.

Іерарх адзначыў, што Касцёл ў Азіі вельмі разнастайны і дынамічна развіваецца, нягледзячы на палітычныя, эканамічныя, грамадскія, экалагічныя і культурныя праблемы, а таксама той факт, што “ў некаторых частках Азіі не заўсёды лёгка жыць хрысціянскай верай”.

На думку кардынала Бо, візіт Святога Айца на азіяцкі кантынент стане новым імпульсам для мясцовага Касцёла і пакажа жыхарам гэтай часткі свету, што яны блізкія думкам і сэрцу Папы. Іерарх лічыць станоўчым таксама рашэнне Пантыфіка наведаць менш вядомыя азіяцкія краіны, такія як Папуа-Новая Гвінея і Усходні Тымор. Пілігрымка стане нагодай для таго, каб абудзіць цікаваць свету да іх.

Святы Айцец здзейсніць візіт у Азію і Акіянію з 2 па 13 верасня 2024 года. Ён наведае Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур. Гэта будзе самае доўгае Апостальскае падарожжа Папы Францішка.
 

17 жніўня 2024, 09:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031