Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты

Фацімскі санктуарый зняў мультфільм пра аб’яўленні Багародзіцы

Анімацыйны фільм пад назвай “Фаціма, подых Духа” (Fatima, um sopro do Espirito), зняты па ініцыятыве кіраўніцтва санктуарыя Маці Божай Ружанцовай у гэтым партугальскім мястэчку, бярэ ўдзел у фестывалях у розных краінах свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зняты ў 2023 годзе мультфільм служыць прасоўванню фацімскага паслання аб неабходнасці навяртання, малітвы і пакаяння, - заявіла Патрысія Дуартэ, прадстаўніца прэс-службы партугальскага марыйнага санктуарыя. Яе словы прыводзіць інфармацыйнае агенцтва KAI.

Анімацыйная стужка, створаная пад кіраўніцтвам Мігеля Кардозу, па-новаму расказвае гісторыю аб’яўленняў 1917 года. Карціна пачынаецца з прадстаўлення сітуацыі, якая склалася ў той час у свеце, - удакладніла Дуартэ, адзначаючы, што гэта быў перыяд, пазначаны Першай сусветнай вайной.

Па словах прадстаўніцы санктуарыя, ідэя стварэння мультфільма пра Фаціму аказалася паспяховай, пра што сведчаць узнагароды на кінафестывалях і шматлікія запрашэнні на культурныя мерапрыемствы па ўсім свеце. Карціна была ўдастоена першага прыза за лепшы анімацыйны фільм на каталонскім фестывале After Life. “Праз гэту стужку мы спрабуем прасоўваць фацімскае пасланне як жывой і актуальнае слова”, - падкрэсліла Патрысія Дуартэ.
 

06 жніўня 2024, 09:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930