Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Санктуарый у Кевелар Санктуарый у Кевелар 

35 гадоў тамільскія католікі пілігрымуюць у нямецкі Кевелар

Ужо больш за 35 гадоў тамільскія католікі штогод у жніўні наведваюць марыйны санктуарый ў нямецкім горадзе Кевелар. Таксама сёлета тысячы тамілаў зноў прыбылі да цудатворнага вобраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Традыцыйнае паломніцтва пачалося 10 жніўня 2024 года. На яго завяршэнне біскуп Джафны Джасцін Гнанапрагасам правёў пантыфікальную Імшу ў Форуме Pax Christi перад касцёлам у Кевелар.

Для тамілаў, якія ўцяклі ў Германію і іншыя еўрапейскія краіны з прычыны працяглай грамадзянскай вайны ў Шры-Ланцы, пілігрымка да цудатворнага вобраза Суцяшальніцы Засмучаных з'яўляецца кульмінацыяй касцёльнага года.

Іерарх са Шры-Ланкі нагадаў, што Святая Сям'я таксама мусіла перажыць уцёкі і выгнанне. Ён маліўся за насельніцтва роднага вострава тамілаў у Індыйскім акіяне, за развіццё дэмакратыі і большую роўнасць усіх рэлігійных меншасцей у астраўной дзяржаве.

Паводле даных тамільскага душпастырства дыяцэзіі Эсэн, у Германіі пражывае каля 60 тысяч тамілаў, як католікаў, так і індуістаў. У Кевелар прыбываюць прадстаўнікі абедзвюх рэлігій. Тамільскае паломніцтва, якое праводзіцца з 1987 года, зараз з'яўляецца найбуйнейшым у гэтым горадзе на Ніжнім Рэйне.

Католікі складаюць каля адной пятай насельніцтва Шры-Ланкі. Каталіцкі Касцёл тут карыстаецца высокім аўтарытэтам і спрыяе прымірэнню пасля грамадзянскай вайны. У студзені 2015 года краіну наведаў Папа Францішак. У санктуарыі Мадху ён заклікаў да міру паміж усімі групамі насельніцтва і рэлігіямі.
 

13 жніўня 2024, 10:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930