Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Musica sull'Acqua (Water Music) - SUITE n°3 in RE Maggiore
Расклад Падкасты
Лагатып Міжнароднай сустрэчы міністрантаў у 2024 годзе Лагатып Міжнароднай сустрэчы міністрантаў у 2024 годзе 

У Ватыкане чакаюць 50 тысяч міністрантаў

50 тысяч юнакоў і дзяўчат з 20 краін свету, задзейнічаных у літургічнай службе, прыедуць у Рым – сустрэча з Папам на плошчы святога Пятра стане галоўнай падзеяй XIII Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў, якая пройдзе з 28 ліпеня па 3 жніўня 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праграма ўключае музыку, набажэнствы і міжнародны абмен. Асноўныя моманты – вячэрняя малітва з Папам і міжнародная сустрэча на плошчы святога Пятра 30 ліпеня. 87-гадовы Францішак перапыніць свой летні адпачынак адмыслова дзеля сустрэчы з маладымі людзьмі.

Міжнародная пілігрымка міністрантаў бярэ свой пачатак у 1961 годзе і звычайна праходзіць кожныя чатыры гады. З прычыны пандэміі каронавіруса перапынак стаў больш працяглым – папярэдні форум праходзіў у 2018 годзе. Пілігрымку ў 13-ы раз арганізуе Міжнародная асацыяцыя міністрантаў (Coetus Internationalis Ministrantium).

Чакаецца, што сярэдні ўзрост юных удзельнікаў складзе ад 15 да 16 гадоў, хоць некаторыя групы бяруць з сабой і 12-гадовых.

У сустрэчы ёсць свой гімн і лагатып – яны спасылаюцца на дэвіз сёлетняй пілігрымкі – З табой (Іс 41, 10).
 

22 ліпеня 2024, 11:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930