Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale. Allegro moderato
Расклад Падкасты
Іерусалім. Ілюстрацыйнае фота Іерусалім. Ілюстрацыйнае фота 

Святая Зямля: Цэрквы распачалі падатковую спрэчку з уладамі

Паміж хрысціянскімі Цэрквамі на Святой Зямлі і ізраільскімі ўладамі абвастрылася спрэчка аб падатках. У сувязі з новымі падатковымі патрабаваннямі Цэрквы скіравалі пісьмовыя звароты аб дапамозе да мэра Іерусаліма Ліона Машэ i прэм’ер-мініста Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

Ян Глінскі

Аўтары звароту падкрэсліваюць, што кампанія ізраільскіх уладаў яшчэ ніколі не мела такога маштабу. З ліста да мэра Іерусаліма вынікае, што аднабаковыя дзеянні горада парушаюць status quo і правы Цэркваў, прызнаныя на працягу стагоддзяў.

Па словах падпісантаў, у тым ліку Лацінскага Патрыярха Іерусаліма кардынала П’ербацісты Піцабалы, мясцовыя ізраільскія ўлады наклалі фінансавы цяжар муніцыпальных падаткаў на розныя Цэрквы па ўсёй краіне, у тым ліку ў Іерусаліме, Тэль-Авіве-Яфе, Назарэце і Рамле. Акрамя папярэджанняў, былі распачатыя справы ў розных судах. Аўтары ліста выказалі гатоўнасць працаваць над рашэннямі ў рамках рабочай групы, створанай прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху ў 2018 годзе.

У падатковай спрэчцы Цэрквы спасылаюцца на свае сацыяльныя льготы і вызваленне царкоўнай маёмасці ад мясцовых падаткаў, якое дзейнічае з часоў Асманскай імперыі. Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў нагадалі, што інвеставалі на карысць усяго грамадства і дзяржавы праз такія інстытуты, як школы і бальніцы.

У 1948 годзе падчас абвяшчэння незалежнасці дзяржавы Ізраіль улады на пачатку прынялі адпаведныя пастановы перыяду брытанскага мандата, паводле якіх Каталіцкі Касцёл вызваляўся ад усіх падаткаў. У 1993 годзе была падпісана (дагэтуль не ратыфікаваная Ізраілем) Асноўная дамова, якая пакінула пытанне падаткаў адкрытым і перадала тлумачэнні ў асобную камісію. З таго часу працягваюцца іх перамовы. Пасля шасці гадоў перамоў 1 студзеня 2016 года была прынятая Асноўная дамова паміж Палесцінай і Святым Пасадам, якую Ізраіль раскрытыкаваў і назваў паспешлівай і аднабаковай.

05 ліпеня 2024, 09:42
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930