Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Георг Генсвайн з Францішкам Арцыбіскуп Георг Генсвайн з Францішкам 

Арцыбіскуп Генсвайн: рознагалоссі з Папам былі перабольшаныя

Арцыбіскуп Георг Генсвайн, былы сакратар Бэнэдыкта XVI і апостальскі нунцый у краінах Балтыі, заявіў, што ў яго не было сур’ёзных канфліктаў з Папам Францішкам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Разыходжанні, пра якія пісалі СМІ, былі "прадстаўленыя свету ў асноўным зацікаўленымі бакамі, якія іх штучна падтрымлівалі", - сказаў іерарх у інтэрв'ю нямецкай газеце Neue Osnabrücker Zeitung. Усё было аб'ектыўна і старанна высветлена, - растлумачыў ён.

Пасля смерці Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп Генсвайн, у 2023 годзе, быў вернуты Папам Францішкам у яго родную Фрайбургскую дыяцэзію, першапачаткова без якіх-небудзь абавязкаў. 24 чэрвеня 2024 года Святы Пасад абвясціў аб прызначэнні іерарха апостальскім нунцыем у краінах Балтыі са штаб-кватэрай у Вільні. “Я больш не азіраюся назад, але засяроджваюся на тым, што наперадзе”, - сказаў папскі дыпламат. Ён падкрэсліў, што абавязаны Папу Францішку “павагай і паслухмянасцю”.
 

09 ліпеня 2024, 11:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930