Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Жазэф Дэ Кесэль Кардынал Жазэф Дэ Кесэль  

Візіт бельгійскага кардынала ў Кітай

Прымас-эмерыт Бельгіі, кардынал Жазэф Дэ Кесэль 7-14 чэрвеня 2024 года наведаў Кітай. Гэта быў візіт у адказ на леташні прыезд у Бельгію чатырох кітайскіх біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарха суправаджалі некалькі Місіянераў з Шойта, манаскай кангрэгацыі, якая прысутнічае ў Кітаі ўжо 160 гадоў. З ёй звязаны Фонд Вербіст-Лювэн (Verbiest-Louvain), старшынёй якога з'яўляецца кардынал Дэ Кесэль.

Мэтай стала “замацаванне вынікаў папярэдніх узаемных візітаў у двух Касцёлах і далейшае ўмацаванне культурнага абмену і касцёльнага супрацоўніцтва”. Была абноўлена праграма абмену і навучання, якая ўжо шмат гадоў ажыццяўляецца паміж Фондам і кітайскім урадам.

З 2015 года Вербіст-Лювэн арганізоўвае курсы інтэнсіўнай падрыхтоўкі для святароў, законніц і свецкіх вернікаў з Кітая. На іх яны даведаюцца больш аб душпастырстве, катэхізацыі, сацыяльным навучанні і духоўнасці ў духу ІІ Ватыканскага Сабору. Пасля заканчэння курса яго ўдзельнікі кожны раз адпраўляюцца ў пілігрымку ў Рым, дзе іх прымае Папа.

Дэлегацыя з пяці чалавек з Бельгіі правяла сустрэчы з кітайскімі біскупамі, наведала нацыянальную духоўную семінарыю ў Пекіне, цэлебравала Імшу ў пекінскай катэдры ў саслужэнні з мясцовым біскупам Джузэпэ Лі Шанем, а таксама пабывала ў дыяцэзіях Хух-Хота і Цзінін ва Унутранай Манголіі.
 

18 чэрвеня 2024, 11:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930