Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Responsoria a 6 voci per il Venerdì Santo (Feria sexta)
Расклад Падкасты
FRANCE-EU-POLITICS-DIPLOMACY-PARLIAMENT

Брусель: сустрэча генеральных сакратароў епіскапатаў Еўропы

12 красавіка 2024 года ў сядзібе Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) у Бруселі адбылася сустрэча генеральных сакратароў епіскапатаў Аб’яднанай Еўропы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Удзельнікі абмяняліся вопытам і азнаёміліся з актуальнымі пытаннямі, якія тычацца, у прыватнасці, падрыхтоўкі да Юбілею 2025 года, так званага Сінадальнага шляху ў Германіі, маючых адбыцца выбараў у Еўрапейскі парламент, а таксама работы па абароне дзяцей і моладзі.

Спецыяльным госцем форуму стаў апостальскі нунцый пры Еўрапейскім Саюзе, арцыбіскуп Ноэль Трэнар.

Былы пасол Еўрасаюза пры Апостальскай Сталіцы Ян Тамбіньскі прадставіў актуальныя пытанні, якія стаяць перад Цэрквамі ў Еўропе ў кантэксце еўрапейскай інтэграцыі. У сваёй прамове ён казаў пра пагрозы, якія ўзнікаюць у выніку вайны ва Украіне, пра выклікі, звязаныя з новымі тэхналогіямі, і сацыяльнае адчужэнне, якое ім спадарожнічае.

Сустрэча праводзіцца штогод і служыць пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам мясцовых Касцёлаў у краінах Еўрапейскага саюза.
 

13 красавіка 2024, 11:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930