Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Флагі краін ЕС на фоне Еўрапейскага парламента ў Брусэлі Флагі краін ЕС на фоне Еўрапейскага парламента ў Брусэлі  (REUTERS)

COMECE: хрысціянская традыцыя – крыніца каштоўнасцей Еўропы

“Еўропа, будзь сабой!” – пасланне пад такім загалоўкам абнародавала Камісія біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), прымеркаваным да выбараў у Еўрапарламент, якія прызначаны на 6-9 чэрвеня 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Вярнуць хрысціянскія каштоўнасці ў цэнтр дэбатаў аб будучыні Еўропы перад абліччам перамен і выклікаў, з якімі даводзіцца сутыкацца структурам Еўрасаюза, заклікалі члены COMECE у звароце, падпісаным таксама Канферэнцыяй Цэркваў Еўропы, Міжпарламенцкай асамблеяй па справах праваслаўя і сеткай Together for Europe (Разам за Еўропу). Пасланне было адрасавана ўстановам ЕС, кандыдатам у дэпутаты Еўрапарламента і палітычным партыям.

Падпісанты выказалі занепакоенасць наступствамі эканамічных, міграцыйных, эпідэмічных і энергетычных крызісаў, якія змяняюць адзін аднаго ў Еўропе і свеце, а таксама разбуральнымі войнамі і выклікамі, якія пагражаюць каштоўнасцям еўрапейскай прасторы, яе інстытутам і дэмакратычным прынцыпам.

Члены COMECE і іншых арганізацый падкрэслілі “жыццёвую важнасць” шырокага ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў і кіраванні еўрапейскімі справамі, заўважаючы пры гэтым, што многія з іх, якія прызнаюць сябе носьбітамі хрысціянскіх каштоўнасцей, адчуваць сябе маргіналізаванымі, “таму што не маюць магчымасці аўтаномна і адназначна выражаць сваю пазіцыю і меркаванне”.

Аўтары звароту асудзілі выключэнне спасылак на хрысціянскія каштоўнасці ў тэкстах ЕС, што, на іх думку, сведчыць пра недастатковую ўвагу да хрысціянскай традыцыі як крыніцы еўрапейскіх каштоўнасцей. “Мы са шкадаваннем адзначаем, што каштоўнасці, якія калісьці лічыліся нечым само сабой зразумелым, такія як мір, стабільнасць, росквіт, вяршэнства закона, а не ўлады, цяпер адняты”, - напісалі прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў.

У пасланні выказваецца занепакоенасць выкарыстаннем распаўсюджанага пачуцця страху і неабароненасці людзей для інструменталізацыі так званых “традыцыйных каштоўнасцей”, як у выпадку з паняццямі “радзіма” і “рэлігія”, якія “бяруцца на ўзбраенне”, у той час як “сумнеўныя гістарычныя постаці ператвараюцца ў герояў”. Прадстаўнікі рэлігійных супольнасцей заклікалі ўлічваць у еўрапейскай палітыцы хрысціянскай каштоўнасці, “якія падзяляюцца значнай часткай еўрапейскіх грамадзян” і “могуць гарантаваць надзейны адказ на змены і выклікі”, з якімі даводзіцца сутыкацца.

Напрыканцы звароту яго аўтары скіравалі да структур і палітычных сіл ЕС тры просьбы: “Прызнаць хрысціянскія каштоўнасці ў якасці асноўнага фундаменту еўрапейскага праекту, ажыццяўляючы адкрыты, празрысты і рэгулярны дыялог з Цэрквамі і рэлігійнымі аб’яднаннямі; змагацца супраць інструменталізацыі хрысціянскіх каштоўнасцей у палітычных інтарэсах і ў перспектыве этнічна-расавых наратываў; прасоўваць хрысціянскія каштоўнасці ў палітычных праграмах і перадвыбарчых кампаніях”.
 

21 сакавіка 2024, 10:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930