Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro, ma non troppo
Расклад Падкасты
Жанчына ў турме. Ілюстрацыйнае фота Жанчына ў турме. Ілюстрацыйнае фота 

Англійскія біскупы нагадалі пра становішча дзяцей зняволеных

Турэмнае зняволенне маці ці бацькі з'яўляецца глыбока траўматычным досведам для дзіцяці, - гаворыцца ў заяве англійскіх біскупаў у падтрымку папраўкі да законапраекта, якую плануе разгледзець Палата лордаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Каталіцкія і англіканскія біскупы Вялікабрытаніі падтрымалі парламентарыяў, занепакоеных цяжкім становішчам дзяцей, бацькі якіх адбываюць турэмнае зняволенне. Як паведаміў на старонках Catholic Herald Чарльз Колінз, на разгляд Палаты лордаў паступіла папраўка да законапраекта Аб ахвярах і зняволеных, якая нагадвае пра пакуты дзяцей, чыіх бацькоў адпраўляюць у турму. Чакаецца, што папраўку абмяркуюць 12 сакавіка 2024 года.

Каталіцкі біскуп Рычард Мот і англіканская біскуп Рэйчэл Трэвік выступілі з сумеснай заявай, у якой гаворыцца, што папраўка да законапраекта дапаможа грамадству зразумець "разбуральныя наступствы" для развіцця дзіцяці, якія нясе турэмнае зняволенне бацькоў ці апекуноў.

Папраўка рэкамендуе турэмнаму кіраўніцтву і турэмным служачым усіх узроўняў, а таксама дабрачынным арганізацыям, якія працуюць у турмах, дапамагаць зняволеным і іх сем'ям падтрымліваць сувязь і ўмацоўваць адносіны.

У дакладзе лорда Фармера рэкамендуюцца таксама спосабы, якія могуць дазволіць жанчынам-правапарушальніцам працягваць выконваць функцыі асноўных апекуноў і падтрымліваць адносіны з дзецьмі, незалежна ад таго, дзе яны адбываюць пакаранне: у турме альбо ў рэабілітацыйных службах.

У заяве біскупаў гаворыцца: як хрысціяне "мы падзяляем агульнае пакліканне клапаціцца аб усіх, хто пацярпеў ад злачынстваў і пакарання, у тым ліку аб ахвярах. Шырокія даследаванні паказалі, што дзеці, якія пацярпелі ад турэмнага зняволення асноўнага апекуна, з'яўляюцца нябачнымі ахвярамі працэсу крымінальнага правасуддзя, асабліва ў выпадках, калі ў турму адпраўлена маці".

"Турэмнае зняволенне маці часта з'яўляецца глыбока разбуральным досведам, траўмай, якая ўплывае на ўсе аспекты жыцця дзіцяці, незалежна ад яго ўзросту або працягласці тэрміну пакарання. Акрамя таго, разрыў адносін паміж зняволеным апекуном і дзіцём можа стаць сур'ёзным каменем перапоны на шляху да рэабілітацыі правапарушальніка", - гаворыцца ў заяве.

У краіне ўжо існуюць дабрачынныя арганізацыі, такія як Prison Advice і Care Trust, якія дапамагаюць зняволеным падтрымліваць здаровыя сувязі з сем'ямі, аднак "маштабы праблемы бацькоўскага, асабліва мацярынскага, турэмнага зняволення, несумненна, патрабуюць значна больш актыўнага рэагавання", адзначылі біскупы. Паводле ацэнак, больш за 17 500 дзяцей разлучаны са сваімі маці, якія сядзяць у турме.

Да галасоў дзяцей і іх апекуноў, якія знаходзяцца ў зняволенні, занадта доўга не прыслухоўваліся, гаворыцца ў заяве. Неад'емная годнасць дзяцей, якія патрабуюць, каб аб іх паклапаціліся ва ўразлівых сітуацыях, мае першараднае значэнне для хрысціянскага вучэння і ляжаць у аснове нашай падтрымкі гэтай папраўкі", - дадалі біскупы.

"Калі ўлічваць, што 31 працэнт жанчын-зняволеных і 24 працэнта мужчын-зняволеных самі былі пад апекай дзяржаўных службаў у дзяцінстве, мы можам бачыць, што клопат пра дзяцей, асабліва пра тых, хто пацярпеў ад турэмнага зняволення бацькоў, мае вырашальнае значэнне для дабрабыту ўсіх людзей у нашых супольнасцях", - заявілі англійскія біскупы.

11 сакавіка 2024, 12:59
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031