Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Патрыярх Балгарскі Неафіт Патрыярх Балгарскі Неафіт 

Адышоў у вечнасць Патрыярх Балгарскай Праваслаўнай Царквы

Патрыярх Балгарскай Праваслаўнай Царквы Неафіт памёр ва ўзросце 78 гадоў. Іерарх адышоў у вечнасць увечары 13 сакавіка 2024 год у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Сафіі пасля доўгай хваробы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Патрыярх Неафіт узначальваў балгарскае праваслаўе з 2013 года. Ён быў трэцім прадстаяцелем Балгарскай Праваслаўнай Царквы пасля афіцыйнага абвяшчэння яе аўтакефаліі ў 1953 годзе.

Неафіт (свецкае імя Сімяон Дзімітраў) нарадзіўся 15 кастрычніка 1945 года ў Сафіі. Ва ўзросце 14 гадоў паступіў у Чэрэпышскую духоўную семінарыю. У 1971 годзе скончыў Сафійскую духоўную акадэмію, пасля чаго вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі ў Расіі. Па вяртанні на радзіму выкладаў усходне-царкоўны спеў у Сафійскай духоўнай акадэміі. У 1975 годзе стаў манахам і прыняў імя Неафіт.

З 1976 года – іераманах, а з 1977 года – архімандрыт. З 1981 па 1985 год – канцлер Сафійскай мітраполіі, у 1985 годзе прыняў епіскапскае пасвячэнне. Быў рэктарам Сафійскай духоўнай семінарыі, а таксама першым дэканам тэалагічнага факультэта Сафійскага ўніверсітэта. З 1992 па 1994 год – галоўны сакратар Свяшчэннага Сінода Балгарскай Праваслаўнай Царквы.

У 1994 годзе іерарх быў прызначаны Мітрапалітам Дарастольскім і Чэрвенскім з катэдрай у Русе. Пасля падзелу гэтай епархіі на Дарастольскую і Русенскую ў 2001 годзе стаў Мітрапалітам Русенскім. З 2009 па 2010 год часова кіраваў Дарастольскай епархіяй. 24 лютага 2013 года быў абраны Патрыярхам Балгарскім.

Францішак сустракаўся з Патрыярхам Неафітам падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Балгарыю ў 2019 годзе.
 

14 сакавіка 2024, 12:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930