Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Oratorio per la Resurrezione di nostro Signore Ges? Cristo", poesia di Carlo Sigismondo Capece
Расклад Падкасты
Рабэр Шуман Рабэр Шуман 

У Францыі праходзіць навэнна за мір праз заступніцтва Рабэра Шумана

З 16 па 24 лютага 2024 года ў французскай дыяцэзіі Мец праходзіць малітоўная навэнна за мір праз заступніцтва Слугі Божага Рабэра Шумана, першага Прэзідэнта Еўрапейскага Парламента.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

На працягу дзевяці дзён вернікі закліканы прасіць Бога аб дары міру ў свеце, у тым ліку ва Украіне, Святой Зямлі і Нагорным Карабаху. На кожны дзень навэнны для разважання былі падрыхтаваны кароткія тэксты на тэму міру, узятыя са зваротаў і дакументаў Другога Ватыканскага Сабора, Яна ХХІІІ, Паўла VI, Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і Францішка.

У малітве праз заступніцтва Рабэра Шумана падкрэсліваецца, што ён “быў верным будаўніком міру, які выконваў свае свецкія абавязкі як апостальства”. Ён прычыніўся да “будавання першай супольнасці народаў, выказваючы пажаданне, каб “Еўропа прадвяшчала ўсеагульную салідарнасць будучыні”, а праз сваю дзейнасць “паказаў, што палітыка можа быць шляхам да святасці”, - гаворыцца ў тэксце малітвы.

Рабэр Шуман, адзін з айцоў-заснавальнікаў аб’яднанай Еўропы, з’яўляецца адпаведным заступнікам у справе міру, заўважыў у каментары для выдання La Croix арцыбіскуп Філіп Бало, пастыр дыяцэзіі Мец. Іерарх заўважыў, што дзейнасць Шумана, якая прывяла да французска-нямецкага прымірэння, а ў далейшай перспектыве да пачатку еўрапейскай інтэграцыі і заснавання Еўрапейскага Саюза, з’яўляецца добрым прыкладам, які трэба наследаваць. Гаворка ідзе пра тое, каб “стаць прадвеснікамі магчымага братэрства”.

Працэс беатыфікацыі Рабэра Шумана распачаўся ў 1990 годзе. 19 чэрвеня 2021 года Папа Францішак дазволіў абнародаваць дэкрэт Дыкастэрыі па справах кананізацыі аб прызнанні гераічнасці цнот гэтага палітыка.
 

21 лютага 2024, 09:08
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031