Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Пілігрымы ў фацімскім санктуарыі Пілігрымы ў фацімскім санктуарыі  (ANSA)

2023 год у Фаціме: пілігрымаў больш, чым перад пандэміяй

У 2023 годзе партугальскі санктуарый у Фаціме наведала звыш 6,8 мільёнаў пілігрымаў, што на 9% больш, чым ў 2019 годзе – апошнім перад распачаццем пандэміі каранавірусу.

Ян Глінскі

Па словах рэктара санктуарыя ксяндза Карласа Кабэсіньяса, яшчэ ў 2022 годзе пілігрымаў было менш на 39% у параўнанні з 2023 годам.

Статыстыка за мінулы год, як сцвердзіў душпастыр, дае надзею, што сітуацыя пасля COVID-19 вярнулася да нормы. Ён нагадаў, што на працягу многіх месяцаў на тэрыторыі марыйнага санктуарыя не было пілігрымаў з прычыны жорсткіх супрацьэпідэмічных абмежаванняў, што прывяло, між іншым, да фінансавых страт. У 2023 годзе, як паведаміў святар, улады фацімскага санктуарыя зафіксавалі даход у памеры 21,7 мільёнаў еўра, у той час як выдаткі склалі 21,6 мільёнаў еўра.

Галоўнай падзеяй у 2023 годзе было далучэнне Фацімы да арганізацыі Сусветных дзень моладзі, якія адбываліся ў Лісабоне 1-6 жніўня. З гэтай нагоды ў сталіцу Партугаліі прыбыў Папа Францішак, а 5 жніўня наведаў Фаціму, каб там у санктуарыі сустрэцца з моладдзю з усяго свету.

Паводле даных, прадстаўленых ксяндзом Кабэсіньясам, з нагоды Сусветных дзён моладзі Фаціму наведала больш за 1 мільён чалавек з 68 краін свету.

16 лютага 2024, 09:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930