Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Andante maestoso - Allegro vivace
Расклад Падкасты
Падчас Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне Падчас Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне  (ANSA)

У Партугаліі пасля СДМ палепшыўся імідж Касцёла

Валанцёры Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне лічаць, што глабальная сустрэча маладых католікаў, якая праходзіла 1-6 жніўня 2023 года, паспрыяла паляпшэнню іміджу Каталіцкага Касцёла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як распавяла агенцтву KAI Мануэла Араужо з парафіі Маці Божай Фацімскай у Лісабоне, пасля заканчэння форуму “мы бачым большую прыхільнасць да католікаў у Партугаліі”.

З такім меркаваннем згодна і Ана Сілва са сталічнай парафіі святога Тамаша Аквінскага, якая адзначыла, што арганізацыя мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел звыш мільёна католікаў з усяго свету і Папа Францішак, прынесла карысць не толькі Каталіцкаму Касцёлу, але і многім установам. “Поспех Сусветных дзён прызнаюць розныя групы насельніцтва Партугаліі, у першую чаргу тыя, хто заняты ў турыстычным сектары, які атрымаў рэкордныя даходы”, - сказала яна.

Паводле ацэнак партугальскага ўрада, у 2023 годзе турыстычная галіна краіны паказала лепшыя фінансавыя вынікі за ўсю сваю гісторыю. Па словах дзяржсакратара па турызме Нуну Фасенды, у мінулым годзе абарот турыстычнага сектара Партугаліі склаў 25 мільярдаў еўра, што на 37 працэнтаў больш, чым у 2019 годзе, які да гэтага часу лічыўся рэкордным. Яна прызнала, што на рэкордны вынік вялікі ўплыў аказала арганізацыя Сусветных дзён моладзі.
 

05 студзеня 2024, 08:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930