Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П'ербатыста Піцабала падчас Імшы ў вігілію Нараджэння Пана Кардынал П'ербатыста Піцабала падчас Імшы ў вігілію Нараджэння Пана  (REUTERS)

Патрыярх Піцабала заклікаў да дыялогу, прабачэння і сяброўства

Пасланне Божага Нараджэння ў гэты момант, магчыма, нават больш важнае, чым калі-небудзь, - сказаў у сваім калядным відэазвароце Лацінскі Патрыярх Іерусаліма.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кардынал П'ербатыста Піцабала канстатаваў, што ўспышкі гвалту ахапілі ўсю планету. "Здаецца, увесь свет перажывае час вялікіх цяжкасцяў, дзе пераважаюць насілле, нянавісць, падзел, пачуццё помсты", - сказаў ён у відэазвароце.

Патрыярх выказаў занепакоенасць сітуацыяй "у Паўночнай Еўропе" і звярнуў увагу на Блізкі Усход. "З 7 кастрычніка мы пагрузіліся ў мора нянавісці, крыўды, помсты і смерці", - зазначыў ён.

Іерарх падкрэсліў несумненную важнасць і сэнс Божага Нараджэння “ў сітуацыі вялікіх цяжкасцяў, калі кожны чалавек замкнёны ў сваіх уласных пакутах". "Бог прыходзіць да нас, уцелаўляецца і адкрывае нашы сэрцы для сустрэчы з іншым, для прызнання іншага важнай часткай сябе", - сказаў ён.

Нягледзячы на жудасны гвалт і грукат зброі, існуе іншы спосаб існавання ў свеце, які заключаецца ў тым, каб любіць іншых, прызнаць у іншым свайго брата або сястру, быць адкрытымі для дыялогу, прымірэння, прабачэння і сяброўства, - нагадаў кардынал Піцабала.

Патрыярх звярнуўся з заклікам “падняць погляд, каб выйсці за межы цяперашняга болю і ўбачыць, як дзейнічае Бог. Таму што Езус – сапраўды Сын Божы, Пан гісторыі, асабістай гісторыі кожнага з нас і гісторыі ўсяго свету".

Відэазварот Лацінскага Патрыярха Іерусаліма
25 снежня 2023, 10:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930