Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Фрыдалін Амбонга Кардынал Фрыдалін Амбонга 

Афрыка: сумесны адказ біскупаў на дэкларацыю Fiducia supplicans

Кангалезскі кардынал Фрыдалін Амбонга, чалец Рады кардыналаў, якая дапамагае Пантыфіку кіраваць Касцёлам, заклікаў біскупскія канферэнцыі краін Афрыкі выпрацаваць агульную пазіцыю адносна дакумента Fiducia supplicans.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Некаторыя біскупскія канферэнцыі афрыканскіх краін раскрытыкавалі дактрынальную дэкларацыю Дыкастэрыі веравучэння аб душпастырскай важнасці благаслаўленняў. Дакумент адкрывае магчымасць бласлаўлення так званых нерэгулярных пар, у тым ліку створаных асобамі аднаго полу. У той жа час у тэксце сцвярджаецца, што дактрына аб сужэнстве не мяняецца, бо благаслаўленне не азначае згоды на такія саюзы.

Сутыкнуўшыся з просьбай аб благаслаўленні двух асоб, нават калі іх стан як пары нерэгулярны, святар можа даць сваю згоду, але пазбягаючы таго, каб гэты жэст душпастырскай блізкасці ўтрымліваў элементы, хоць бы аддалена падобныя на абрад шлюбу.

У дакуменце праводзіцца адрозненне паміж літургічным і спантанным благаслаўленнем, больш падобным на жэст народнай пабожнасці: менавіта да гэтай другой катэгорыі адносіцца магчымасць удзялення благаслаўлення таксама тым, хто не жыве ў адпаведнасці з нормамі хрысціянскай маральнай дактрыны, але пакорліва просіць аб благаслаўленні.

У некаторых афрыканскіх краінах, такіх як Замбія, Камерун і Малаві, біскупы хутка забаранілі святарам удзяляць такога роду благаслаўленне. У лісце да старшынь усіх біскупскіх канферэнцый кантынента ад 20 снежня 2023 года кардынал Амбонга, які ўзначальвае Сімпозіум біскупскіх канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM), заклікаў іерархаў выпрацаваць сумесны адказ на дэкларацыю Дыкастэрыі веравучэння.
 

28 снежня 2023, 10:03
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930