Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

На Мальце пачалася сустрэча біскупаў з краін Еўропы

Першае пасяджэнне Сінода Біскупаў не мела на мэце змяніць дэпазіт веры ці падпарадкавацца грамадскай думцы, - заявіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас 27 лістапада 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх адкрыў сваім выступленнем пленарнае пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE). Яно праходзіць на Мальце і працягнецца да 30 лістапада.

Старшыня CCEE адзначыў, што сёння свет як ніколі мае патрэбу ў міры. “Разам з Францішкам мы рашуча гаворым наша не вайне, якая з’яўляецца паразай чалавецтва”, - сказаў арцыбіскуп Віленскі, запэўніўшы ў малітве “за цуд міру” і за тых, хто пакутуе ад канфліктаў, асабліва ва Украіне, за армянскі народ і жыхароў Святой Зямлі.

Іерарх асудзіў як тэрарыстычныя атакі ХАМАС, так і “ваенную эскалацыю” Ізраіля ў сектары Газа, таму што “насілле ніколі не можа быць спосабам абароны любой справы”. Ад імя еўрапейскіх біскупаў ён паўтарыў заклік да “канчатковага спынення агню, вызвалення закладнікаў і адкрыцця гуманітарных калідораў у Газе”.

Грушас канстатаваў, што ў сувязі з вайной ва Украіне, якая працягваецца ўжо амаль два гады, прыток імігрантаў у краіны Еўропы патрабуе дадатковых намаганняў Касцёла, які займаецца не толькі гуманітарнай, але і душпастырскай дапамогай новапрыбыўшым. Прагучаў заклік да справядлівага мірнага пагаднення, якое паважае міжнароднае права і "з'яўляецца адной з вялікіх ахвяр гэтай сітуацыі".

Літоўскі іерарх рашуча асудзіў усе віды сексуальнага гвалту і папрасіў прабачэння ў іх ахвяр. Ён нагадаў, што пасля Германіі і Францыі нацыянальныя справаздачы аб выпадках злоўжыванняў у Касцёле таксама прадставілі Швейцарыя, Партугалія, Іспанія і Італія.

Арцыбіскуп адзначыў, што нядаўняе першае пасяджэнне Сінода Біскупаў па сінадальнасці было ўважлівым поглядам на рэчаіснасць. Яго мэтай было не змяненне веравучэння або падпарадкаванне грамадскай думцы, а выслухванне народа Божага. Францішак паказаў шлях для Касцёла ў апостальскай адгартацыі Evangelii Gaudium, і гэта новая евангелізацыйная жыццяздольнасць, у цэнтры якой знаходзіцца Бог, аб’яўлены ў Езусе Хрысце, памерлым і ўваскрослым.

Першы дзень асамблеі завяршыўся святой Імшой у канкатэдры святога Яна пад кіраўніцтвам кардынала Марыё Грэка, генеральнага сакратара Сінода Біскупаў.
 

28 лістапада 2023, 10:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031