Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Нікола Этэравіч (у цэнтры) і члены нямецкага епіскапату Арцыбіскуп Нікола Этэравіч (у цэнтры) і члены нямецкага епіскапату  (ANSA)

Нунцый у Германіі: некаторыя забылі аб хрысціянскай антрапалогіі

“У некаторых колах Касцёла забылі аб хрысціянскай антрапалогіі. У іх дамінуе вобраз чалавека і прыроды, які аддаляецца ад таго, што сказана ў Бібліі і вучэнні Касцёла, і нават адмаўляе гэта”, - адзначыў ацрыбіскуп Нікола Этэравіч.

Ян Глінскі

Апостальскі нунцый у Германіі прыняў удзел у адкрыцці пасяджэння нямецкага епіскапата ў Берліне. Сваё выступленне ён цалкам прысвяціў напаміну пра вучэнне Касцёла на тэму чалавека як мужчыны і жанчыны.

Іерарх нагадаў, што асновай хрысціянскай антрапалогіі з’яўляюцца першыя словы Святога Пісання, у якіх паказана воля Бога адносна чалавека, створанага як мужчына і жанчына, і благаслаўлёнага Стварыцелем быць плодным і насяляць зямлю. Гэтае першапачатковае бачанне чалавека было цалкам пацверджана таксама Хрыстом. Яно па-ранейшаму актуальнае, і Касцёл верны яму, пра што сведчыць яго вучэнне.

Нунцый цытаваў вучэнне Папы Францішка, у якім ён настойліва заахвочвае Касцёл і сем’і супрацьстаяць каланізацыі гендэрнай ідэалогіяй, а ў прыватнасці, абавязацца абараняць новыя пакаленні.

“Нельга эксперыментаваць на дзецях і моладзі, - падкрэсліў арцыбіскуп Этэравіч, цытуючы Святога Айца. – Жахі маніпуляцыі праз адукацыю, сведкамі якіх мы былі ў вялікіх дыктатурах генацыду ХХ стагоддзя, не зніклі; яны ўсё яшчэ прысутныя ў іншых відах і прапановах, якія пад выглядам сучаснасці прымушаюць дзяцей і моладзь ісці па дыктатарскім шляху “маналітнага мыслення”. Пры гэтым папскі дыпламат указаў на неабходнасць падтрымліваць бацькоў, за якімі павінна быць захавана права вырашаць як выхоўваць сваіх дзяцей.

Ідэалагічная каланізацыя можа ўяўляць сабой пагрозу рэлігійнай свабодзе, а “мы хочам толькі мець магчымасць выказаць свой погляд адносна мужчын і жанчын, погляд, які паходзіць з Евангелля і ўкаранёны ў Традыцыі Касцёла”, – адзначыў нунцый, цытуючы нядаўнюю заяву Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы з нагоды 75-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
 

29 верасня 2023, 08:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031