Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа Францішак на цырымоніі адкрыцця СДМ-2023 Папа Францішак на цырымоніі адкрыцця СДМ-2023  (Vatican Media) Калонка рэдактара

У Касцёле ёсць месца для ўсіх

Бог любіць нас такімі, якія мы ёсць, – вось ключавое пасланне Францішка да хлапцоў і дзяўчат, якія сабраліся на Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне. Аб гэтым у сваёй аўтарскай калонцы напісаў галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Марыя Валодзіна / Vatican News

"Касцёл - гэта месца для ўсіх!” – Святы Айцец некалькі разоў паўтарыў гэтыя словы разам з тысячамі маладых людзей, якія сабраліся ў лісабонскім парку Эдуарда VII на цырымоніі адкрыцця СДМ-2023. Можна нават сказаць, што гэтае пасланне абагульняе першыя дзесяць гадоў пантыфікату Францішка. Пантыфікату пад знакам міласэрнасці.

Сказаць, што ў Касцёле ёсць месца для ўсіх, значыць сказаць, што Бог любіць нас такімі, якія мы ёсць, а не такімі, якімі мы хацелі б быць ці якімі жадае бачыць нас грамадства. Ён любіць нас з усімі нашымі недахопамі, абмежаваннямі, з жаданнем рухацца наперад у жыцці. Бог заклікае нас: даверцеся, таму што Бог – гэта Айцец, які любіць нас.

У наш час, калі ўсе каментуюць, і ніхто не слухае, калі многія спрабуюць здавацца тымі, кім не з'яўляюцца, няма больш прывабнага і рэвалюцыйнага паслання: Хтосьці любіць нас такімі, якія мы ёсць, заўсёды даруе нам, чакае нас з распасцёртымі абдымкамі, жадае атуліць нас міласэрнасцю.

Пра такія адносіны, не чалавечыя, а Боскія, мы даведваемся з евангельскага ўрыўка, які распавядае пра грэшнага мытніка Закхея з Ерыхона, які залез на дрэва, каб пабачыць Хрыста. Езус першым заўважыў і палюбіў яго, пайшоў у яго дом, не звяртаючы ўвагі на негатыўныя каментары прысутных. Для таго, каб адчуць міласэрныя абдымкі Езуса, не трэба выконваць ніякіх папярэдніх умоў, інструкцый, не трэба наведваць ніякія падрыхтоўчыя курсы. Дастаткова быць побач з Ім, адкінуць бар'еры і дазволіць Яму абняць нас, пазнаць Яго ў тварах сведак, якіх Ён штодня пасылае нам насустрач.

У Касцёле ёсць месца для ўсіх. Знайшлося месца і для мытніка Закхея, які меў гонар прымаць за сваім сталом Езуса. Нечуваны сюрпрыз, дар, чыстая ласка настолькі ўзрушылі жыццё мытніка з Ерыхона, што ён зразумеў, наколькі грэшным было яго існаванне. Досвед Боскай Міласэрнасці дазволіў яму ўсвядоміць, што ён бедны грэшнік.

Пасланне Папы да моладзі з'яўляецца ключом да евангелізацыі. Ці трэба нам нешта яшчэ, калі Хтосьці абдымае нас такімі, якія мы ёсць, дазваляючы нам адчуць сябе чаканымі, жаданымі, любімымі і дараванымі? Ці трэба нам нешта яшчэ, калі нам кажуць: якім бы ты ні быў, для цябе заўсёды ёсць месца?

04 жніўня 2023, 13:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930