Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Алонса Ідальга (у цэнтры) Алонса Ідальга (у цэнтры) 

Папа атрымаў ліст, які малады кармеліт, напісаў перад смерцю

Я хацеў бы мець магчымасць удзельнічаць у гэтых Сусветных днях моладзі разам з Папам і вялікай колькасцю маладых людзей, - напісаў 21-гадовы кармеліт Алонса Ідальга.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Малады іспанец памёр 15 ліпеня 2023 года пасля пяцігадовай барацьбы з саркомай Юінга, злаякаснай пухлінай косткі. На борце самалёта па дарозе ў Лісабон Францішак атрымаў ліст ад журналісткі Radio Cope Эвы Фернандэс. Ён прызнаў, што знаёмы з гэтай гісторыяй.

Пабла, пішучы ліст, ведаў, што можа не дажыць да таго моманту, калі тэкст перададуць Папу. “У такім выпадку я спадзяюся, што Бог дазволіць мне дапамагаць Святому Айцу з неба”, - напісаў ён, дадаючы, што з вопыту ведае – немагчыма патушыць унутраны агонь, які можа разгарэцца ў сэрцы маладога чалавека, закаханага ў Езуса. І паабяцаў маліцца, каб гэтае полымя любові гарэла ў Лісабоне. “Як бы я хацеў, каб моладзь пазнала Езуса, майго Любага”, - прызнаўся Пабла.

Сваю хваробу ён лічыў часткай Божага плану і, як сам казаў, яна не была цэнтрам яго жыцця, бо сапраўдным цэнтрам быў Хрыстус. “Праз пакуты сярод хваробы я сустрэў Бога і праз смерць, выкліканую хваробай, іду да Яго. І за гэта дзякую Яму”, - сказаў іспанец сваякам.

Хвароба не была для яго перашкодай у рэалізацыі паклікання. Змагаючыся з саркомай, ён адчуў заклік маліцца за тое, каб моладзь спазнала Божую любоў. Ён таксама распазнаў сваё пакліканне да манаскага жыцця і ўступіў у Ордэн кармелітаў, дзе прыняў імя Пабла Марыя дэ ла Круз. Праз некалькі дзён пасля паступлення яму было дазволена скласці манаскія абяцанні. Цырымонія адбылася ў шпіталі ў Саламанцы, за некалькі дзён да яго смерці. Ён адышоў у вечнасць напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай з гары Кармель, 15 ліпеня 2023 года.
 

03 жніўня 2023, 10:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930