Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Presto
Расклад Падкасты
Біскуп Бэртрам Маер Біскуп Бэртрам Маер 

Біскуп: рэлігія ніколі не павінна быць прычынай гвалту

Пераслед хрысціян у свеце – гэта сумная рэчаіснасць, якая павінна абудзіць нас і падштурхнуць да дзеянняў, - адзначыў біскуп Бэртрам Маер, пастыр Гамбургскай дыяцэзіі ў Германіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў, які адзначаўся 22 жніўня, нямецкі іерарх падкрэсліў, што “ў свеце, пазначаным адметнасцямі і разнастайнасцю вераванняў, мы ніколі не павінны закрываць вочы на пераслед вернікаў”.

“Гэты дзень нагадвае нам, што мы павінны заставацца з’яднанымі супраць сектанцкага гвалту, каб збудаваць больш справядлівы і мірны свет”, - прыводзіць словы біскупа Маера інфармацыйнае агенцтва SIR.

Іерарх выказаў заклапочанасць павелічэннем колькасці нападаў на хрысціян ва ўсім свеце, адзначаючы, што мае на ўвазе не толькі нядаўні выбух насілля ў Пакістане, але таксама лёс вызнаўцаў Хрыста ў Паўночнай Карэі, Нігерыі, Індыі і Іране.

“Пераслед хрысціян у свеце – гэта сумная рэчаіснасць, якая павінна абудзіць нас і падштурхнуць да дзеянняў. Рэлігія ніколі не павінна быць прычынай гвалту. Наш абавязак, незалежна ад нашай рэлігійнай прыналежнасці – бараніць свабоду вернікаў і разам працаваць на карысць свету без дыскрымінацыі і насілля, выкліканых рэлігіяй”, - дадаў ён.

Біскуп Маер перакананы, што міжнародная супольнасць паклікана “змагацца з рэлігійнай нецярпімасцю і гарантаваць абарону і належную падтрымку тым, хто пакутуе з прычыны свайго веравызнання”.

На думку іерарха, “міжрэлігійны дыялог можа сыграць вырашальную ролю ў змаганні з нянавісцю і гвалтам на рэлігійнай глебе”. У сувязі з гэтым ён нагадаў пра вялікую адказнасць рэлігійных лідараў, пакліканых супрацьстаяць узнікненню фундаменталізма і актыўна прасоўваць міжрэлігійны дыялог і мір.

23 жніўня 2023, 12:33
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930