Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Сустрэча епіскапату ФРГ з кіраўнікамі дыкастэрый у 2022 годзе Сустрэча епіскапату ФРГ з кіраўнікамі дыкастэрый у 2022 годзе  (Vatican Media)

Ватыкан: размовы прадстаўнікоў курыі і епіскапату Германіі

26 ліпеня 2023 года ў Ватыкане прайшла сустрэча прадстаўнікоў Рымскай курыі і Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Яна стала працягам дыялогу, пачатага падчас візіту нямецкіх біскупаў ad limina ў лістападзе 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Ад Рымскай курыі прысутнічалі кардыналы Луіс Ладарыя Ферэр, Курт Кох і П’етра Паралін, а таксама арцыбіскупы Філіпа Янонэ, Роберт Прэвост і Віторыа Віёла, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

З нямецкага боку ў размовах удзельнічалі біскупы Георг Бетцынг, Стэфан Акерман, Міхаэль Гербер, Бертрам Майер, Франц-Ёзэф Овербэк, адпаведна старшыня епіскапату і старшыні камісій па справах літургіі, пакліканняў і касцёльных паслуг, Паўсюднага Касцёла і веры. Прысутнічалі таксама генеральны сакратар Беатэ Гілес і прэс-сакратар Маціяс Коп.

Нагадаем, што ў 2022 годзе была дасягнута дамоўленасць аб далейшым абмеркаванні тэалагічных і дысцыплінарных пытанняў, якія ўзніклі, у прыватнасці, у сувязі з Сінадальным шляхам. Сустрэча прайшла ў пазітыўнай і канструктыўнай атмасферы.
 

27 ліпеня 2023, 10:54
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930