Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

СДМ-2023: пачынаюцца Дні ў дыяцэзіях – 67 тысяч удзельнікаў

26 ліпеня 2023 года распачаліся Дні ў дыяцэзіях, якія з’яўляюцца першай часткай Сусветных дзён моладзі. На іх прыехала 67 тысяч пілігрымаў з 126 краін свету.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Маладых людзей прымаюць 17 партугальскіх дыяцэзій, сярод якіх Порту, Фаціма, Каімбры, Брага і нават Азорскія астравы. Іх сустракаюць у сем'ях, а таксама ў грамадскіх установах.

На працягу Дзён у дыяцэзіях маладыя людзі знаёмяцца з мясцовай культурай, моляцца разам з гаспадарамі, весяляцца, а таксама працуюць у знак падзякі за прыём. Потым яны выправяцца ў Лісабон на цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам Папы.

Пасол Партугаліі пры Апостальскай Сталіцы Дамінгуш Фезаш Віталь адзначыў, што форум з’яўляецца ўнікальнай падзеяй. “Мы практычна гатовы да Сусветных дзён моладзі, асабліва калі гаворка ідзе пра нашу моладзь і прымаючыя сем'і. Мы адчуваем глыбокую адказнасць, бо мерапрыемства такога роду з'яўляецца унікальным. Мы з вялікай радасцю чакаем пачатку. Спадзяемся, што Сусветныя дні моладзі стануць знакам надзеі на больш справядлівы і ўстойлівы свет”, - заявіў дыпламат.
 

26 ліпеня 2023, 11:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930