Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
У офісе Сусветных дзён моладзі У офісе Сусветных дзён моладзі  (AFP or licensors)

Партугалія: ідзе літургічная падрыхтоўка да СДМ-2023

На партугальскіх швейных фабрыках пачалася вытворчасць 10 тысяч арнатаў для святароў і біскупаў, якія прымуць удзел у сёлетніх Сусветных днях моладзі, - паведамілі мясцовыя СМІ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папскі арнат, як стала вядома выданню Correio da Manha, будзе зроблены на адной з фабрык на паўночным усходзе Партугаліі.

Адначасова, як паведамляюць мясцовыя СМІ, пачаўся выраб гостый і камунікантаў для святых Імшаў у рамках Сусветных дзён. Гэта заданне арганізатары мерапрыемства даручылі сёстрам-кларыскам. Літургічны хлеб вырабляецца з збожжа, сабранага ў сельскагаспадарчым рэгіёне Алентэжу, размешчаным у цэнтральнай частцы Партугаліі. На сённяшні дзень фермеры ахвяравалі каля двух тон збожжа на гэтыя мэты.

Сусветныя дні моладзі пройдуць з 1 па 6 жніўня 2023 года. Удзельнікаў мерапрыемства прымуць тры партугальскія дыяцэзіі: Лісабон, Сантарэм і Сетубал. На наступны дзень пасля інаўгурацыі прыбудзе Папа Францішак, які падчас знаходжання ў Партугаліі наведае Лісабон, Фаціму і Кашкайш.
 

10 ліпеня 2023, 11:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930