Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Прэзентацыя кнігі Трагедыя Албаніі ў апавяданні Апостальскага дэлегата Леона Нігрыса Прэзентацыя кнігі Трагедыя Албаніі ў апавяданні Апостальскага дэлегата Леона Нігрыса 

Паралін: спадзяюся на мір, але пакуль не бачу перспектыў

Кардынал П’етра Паралін перакананы, што Апостальская Сталіца і ўся міжнародная супольнасць павінны працягваць прыкладаць намаганні на карысць міру ва Украіну.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я маю рэалістычную надзею на мір ва Украіне. У тым сэнсе, што мы павінны працягваць прапаноўваць каналы міру праз пасрэдніцтва і добрае служэнне, але я не думаю, што цяпер ёсць вялікія шансы на прыняцце гэтых прапаноў”, - заўважыў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.

“Увесь свет занепакоены гэтай вайной і ўся міжнародная супольнасць павінна працягваць даваць перспектыву надзеі. Існуюць таксама асаблівыя ініцыятывы, як ініцыятыва Апостальскай Сталіцы, якая ад самага пачатку выказала гатоўнасць да пасрэдніцтва”, - дадаў іерарх у размове з журналістамі.

Кардынал Паралін адказаў на пытанні СМІ на палях прэзентацыі кнігі Трагедыя Албаніі ў апавяданні Апостальскага дэлегата Леона Нігрыса (1938-1944), якая прайшла 21 чэрвеня 2023 года ў горадзе Удзінэ на поўначы Італіі.

Даследаванне гісторыка Анэсці Начы грунтуецца на справаздачах, якія арцыбіскуп Леонэ Нігрыс, Апостальскі дэлегат у Албаніі ў 1938-1944 гадах, дасылаў у Дзяржаўны сакратарыят, інфармуючы аб сітуацыі ў гэтай балканскай краіне ў перыяд італьянскай акупацыі і ўстанаўлення дыктатуры камуністычнай партыі. Іерарх быў прыхільнікам аўтаноміі Албаніі, выступаў супраць пераносу фашысцкай ідэалогіі ў гэту краіну, а таксама па-прарочы папярэджваў пра небяспеку распаўсюджвання дзейнасці італьянскіх крымінальных арганізацый на тэрыторыю Албаніі.

 

22 чэрвеня 2023, 08:34
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031