Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro energico - Stringendo poco a poco - Presto)
Расклад Падкасты
Кардынал Джанфранка Гірланда (у цэнтры) Кардынал Джанфранка Гірланда (у цэнтры)  (Vatican Media)

Мальтыйскі ордэн: прызначаны новы кардынал-патрон

Кардынал Джанфранка Гірланда – новы кардынал-патрон Мальтыйскага ордэна. З яго прызначэннем заканчваецца працяглы пераходны перыяд, які доўжыўся з 2016 года. Рашэнне Францішка апублікавалі 19 чэрвеня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У той жа дзень Францішак прыняў у Ватыкане 81-га Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Джона Данлапа.

Кардынал-патрон з’яўляецца прадстаўніком Пантыфіка пры Ордэне і мае задачу спрыяць духоўным інтарэсам яго 13 500 чальцоў. Ён таксама адказвае за адносіны са Святым Пасадам.

Нагадаем, 3 мая 2023 года вечарам Вялікая дзяржаўная рада Мальтыйскага Ордэна абрала канадца Джона Данлапа сваім кіраўніком. З яго абраннем кіраўніцтва Ордэна атрымала поўны склад. Ужо ў студзені на пазачарговым генеральным капітуле былі абраны Вялікі канцлер Рыкарда Патэрна дзі Мантэкупа і іншыя члены Суверэннай рады, у якой старшынствуе Вялікі магістр.

У верасні 2022 года Папа распусціў тагачасны кіруючы орган Мальтыйцаў і стварыў часовую раду. Францішак таксама зацвердзіў новую канстытуцыю і новы кодэкс для Ордэна.

 

20 чэрвеня 2023, 13:33
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930